Навука і тэхналогіі66

Знойдзеныя ў Егіпце самыя старажытныя ў свеце іерогліфы шакавалі навукоўцаў

Навукоўцы з Ельскага ўніверсітэта і Каралеўскага музея мастацтва і гісторыі (Бельгія) выявілі самыя старажытныя ў свеце егіпецкія іерогліфы, адказаўшы, тым самым, на адно з галоўных пытанняў аб іх паходжанні, паведамляе агенцтва РІА Навіны са спасылкай на навуковы часопіс Phys.org.

«Гэтая нядаўна выяўленая сцяна на месцы старажытнага горада Элькаб захавала некаторыя з самых ранніх знакаў іерагліфічнага пісьменства і паказвае, як старажытныя егіпцяне вынайшлі сваю ўнікальную сістэму пісьма», — распавядае егіптолаг Джон Дарнэл.

Надпісы датуюцца прыкладна 3250 годам да нашай эры. Тэкст чытаецца справа налева, пачынаючы ад іерогліфа ў выглядзе галавы быка, сканчаючы выявай ібіса. Гэтыя жывёлы лічыліся старажытнымі егіпцянамі святымі.

Памер іерогліфаў вельмі здзівіў навукоўцаў. «Гэта першы раз, калі хто-небудзь бачыў іх у такім велізарным маштабе. Вышыня кожнага з іерогліфаў — крыху больш за паўметра. Уся табліца складае каля 70 сантыметраў у вышыню. Знакі, якія знаходзіліся навукоўцамі раней, звычайна былі ўсяго адзін ці два сантыметры», — адзначае Дарнэл.

Адкрыццё, па словах навукоўца, развейвае міф пра тое, што пісьменства ў Старажытным Егіпце развівалася павольна і выкарыстоўвалася спачатку толькі чыноўнікамі. Выяўленыя іерогліфы далі зразумець, што такі спосаб пісьма вельмі хутка распаўсюдзіўся па ўсім Егіпце, з самага пачатку адрозніваючыся разнастайнасцю.

«Гэта было не тое, што я чакаў, калі адпраўляўся ў экспедыцыю. Знаходка мяне шакавала», — прызнаецца навуковец.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць