Свет

Балгарыя выменяла ў Грэцыі парэшткі свайго сярэднявечнага цара

Парэшткі, якія звязваюць са славутым балгарскім царом Самуілам, знайшлі падчас археалагічных раскопак у базыліцы Святога Ахіля на востраве Прэспа. У 1965 годзе прафесар Нікалаас Муцопулас выявіў там чатыры саркафагі і антрапалагічныя матэрыялы. Апошнія гады знаходкі захоўваліся ў Музеі візантыйскай культуры ў Салоніках. Цяпер яны перадаюцца Балгарыі ў рамках пагаднення аб культурным абмене паміж дзвюма краінамі, піша Euronews.

Парэшткі Самуіла. Фота: ΑΠΕ-ΜΠΕ/ΑΠΕ-ΜΠΕ/ΑΧΙΛΛΕΑΣ ΧΗΡΑΣ

Узамен Грэцыя атрымае 48 рэліквій з манастыроў Панагія Ікасіфінісіса і Яна Прадвесніка ў Сероне, а таксама з Серонскай і Нігрыцкай мітраполіі. Да канчатковага вяртання ў месцы, адкуль гэтыя рэліквіі былі вывезеныя, яны будуць экспанавацца ў Музеі візантыйскай культуры да 5 лістапада 2026 года.

Цырымонія ўзаемнай перадачы адбылася 3 кастрычніка раніцай у Салоніках у прысутнасці прэм'ер-міністра Грэцыі Кірыякаса Міцатакіса і прэм'ер-міністра Балгарыі Румена Радзева. Падчас цырымоніі былі падпісаныя адпаведныя пратаколы аб перадачы і прыёме рэліквій.

Працэдура стала вынікам мемарандума аб узаемаразуменні, падрыхтаванага пасля шматгадовых перамоваў і рэгулярных кантактаў паміж дзвюма краінамі. Дакумент падпісалі міністры культуры Грэцыі і Балгарыі Ліна Мендоні і Яфцім Мілошаў.

Цар Самуіл (кіраваў у 997—1014 гадах, фактычна з 976 года) — правіцель Першага Балгарскага царства, вядомы сваім працяглым і драматычным супрацьстаяннем з Візантыйскай імперыяй. Дзясяткамі гадоў ён паспяхова стрымліваў экспансію Візантыі пад кіраўніцтвам імператара Васіля II і перанёс сталіцу дзяржавы на захад, у Охрыд (цяпер на тэрыторыі Паўночнай Македоніі).

У 1014 годзе ў бітве на Клейдыёне (Беласіцы) войска Самуіла было разгромлена. Васіль II загадаў асляпіць каля 15 000 палонных балгараў, пакінуўшы толькі па аднавокім павадыры на кожную сотню, каб завесці сляпых на радзіму.

Убачыўшы сваё аслепленае войска, Самуіл, як паведамляюць некаторыя крыніцы, не вытрымаў і памёр ад сардэчнага прыступу. Праз чатыры гады пасля яго смерці, у 1018 годзе, Першае Балгарскае царства канчаткова пала пад ударамі Візантыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?1

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал з вершамі Ціханоўскага7

У Бабруйску хацелі выселіць прытулак для сабак, але яго ўратавалі людзі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?1

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць