Грамадства

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў

Выданне «Моцныя навіны» знайшло на «Куфры» незвычайную аб'яву пра продаж кватэры на Валгаградскай вуліцы ў Гомелі. За двухпакаёўку ў 44 «квадраты» з касметычным рамонтам прадавец просіць усяго 37 тысяч даляраў. Пры гэтым мужчына сумленна расказаў пра ўсе асаблівасці гэтага жылля.

У доме ў 2015‑м зрабілі капітальны рамонт, а ў самой кватэры і на балконе пастаўленыя пластыкавыя вокны. Чаму ж так танна? Прадавец не стаў хаваць і выклаў усё як ёсць.

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы і тыя, хто здымае жыллё, таму заўсёды ёсць месцы на паркоўцы каля дома.

Пенсіянеры і алкашы ціхія — не меламаны, таму ў кватэры суседзяў не чуваць. Уначы ціха. Дом знаходзіцца не каля праезнай часткі.

Ёсць падвал — але не карыстаюся, бо там пацукі.

Дзіцячыя самакаты і ровары захоўваюцца ў падлесвічнай прасторы на ўваходзе ў пад'езд. Інцыдэнтаў са знікненнем не было.

Па ўсім доме прусакі. Хаваць няма сэнсу, бо іх можна сустрэць на вуліцы каля дома, у пад'ездзе, ды і кожны жыхар дома гэта адразу раскажа, калі ў яго пра гэта спытаць.

За кошт гэтага цана ніжэйшая за сярэднюю.

Сем'ям з маленькімі дзецьмі не падыдзе, бо алкашы пастаянна бухаюць улетку пад пад'ездам, зімой у пад'ездах, палохаючы дзяцей. Міліцыя і камеры над пад'ездамі іх ніяк не палохаюць», — папярэджвае мужчына.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі11

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа62

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі11

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць