Савецкі і расійскі псіхатэрапеўт і тэлевядоўца Анатоль Кашпіроўскі памёр ва ўзросце 87 гадоў, паведаміў сёння тэлевядучы Андрэй Малахаў.
Папярэдне Кашпіроўскі памёр ад спынення сэрца, паведамляе «База».
У размове з выданнем яго дырэктар распавёў, што тры дні таму яго шпіталізавалі ў бальніцу з нізкім ціскам. Сёння родным паведамілі, што ён памёр. Раней ён неаднаразова праходзіў абследаванне, аднак пры гэтым скаргаў на здароўе ў яго не было.
Анатоль Кашпіроўскі нарадзіўся 11 жніўня 1939 года ў Камянец-Падольскай вобласці Украіны, скончыў Вінніцкі медыцынскі інстытут, працаваў псіхатэрапеўтам у псіхіятрычнай бальніцы, а пазней быў доктарам-псіхатэрапеўтам зборнай СССР па цяжкай атлетыцы.
Кашпіроўскі атрымаў усесаюзную вядомасць у канцы 1980‑х гадоў дзякуючы тэлеперадачам «Сеансы здароўя доктара-псіхатэрапеўта Анатоля Кашпіроўскага», якія трансляваліся вечарам у нядзелю па Першым канале Цэнтральнага тэлебачання СССР.
У эфіры Цэнтральнага тэлебачання ён праводзіў масавыя сеансы псіхатэрапіі і гіпнозу, заяўляючы пра магчымасць уздзейнічаць на стан гледачоў праз экран. Яго выступы збіралі шматмільённую аўдыторыю і сталі адным з найбольш прыкметных феноменаў позняга савецкага тэлебачання.
Гіпноз вядомы з дапісьмовых часоў, але дзейнасць некаторых савецкіх гіпнатызёраў застаецца загадкай
У Расіі зноў актывізаваўся падзабыты Анатоль Кашпіроўскі
Вольф Месінг і не толькі: якія астролагі і вешчуны дзейнічалі ў Гродне 100 гадоў таму
Анатоль Кашпіроўскі тэрмінова шпіталізаваны ў Маскве. Ён лічыць, што ўжо нічога не дапаможа

Каментары
Пра сябе, не раскрываючы дэталі: некалькі разоў у жыцці я заўважаў, што мяне часам "магі" маглі здвінуць з панталыку. Хаця я верыў і веру, што мая памерлая бабулька Леакадзія пакуль што мяне беражэ.
Яна таксама была падобна Анатолю К - лячыла людзей, і я ў яе жыцці прасіў навучыць мяне яе магіі і яна адказвала тыпу заўтра. А потым ехала ў касцёл у Краснае пад Мінскам і на падходзе ў касцёл яе збіў аўтобус, які вёў вучанік.
Дый не Кашпіроўскім была мамя бабулька, бо яна мне казала, што ёсць нейкія 12 ведаў, а яна валодае толькі паловай. Але я пакуль што дрыгаюся, дзякуючы яе каталіцкім малітвам, + габрэя дохтара прафесара з Нью Ёрка.
Кнігу хачу аб іх напісаць, калі паспею.