Нядаўна такі першы цягнік быў запушчаны ў Пецярбургу ў тэставым рэжыме.

Беспілотны цягнік у Пецярбургу
Беспілотныя цягнікі расійскай вытворчасці плануюць запусціць у мінскім метро. Пра гэта паведамляе Blizko.by са спасылкай на Першы канал.
«Беспілотнікі» паставіць «Трансмашхолдынг» — расійская кампанія, якая валодае заводам «Метравагонмаш», чые цягнікі абслугоўваюць сталічную падземку з самага яе заснавання.
«Літаральна некаторы час таму мы запусцілі першы такі цягнік у Санкт-Пецярбургу. Працэс пайшоў, што называецца», — паведаміў гендырэктар «Трансмашхолдынг» Кірыл Ліпа.
Тэрміны рэалізацыі праекта і іншыя дэталі пакуль не паведамляюцца.
Каментары