Грамадства22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Паўтара тыдня таму стала вядома, што ў Мінску масажыст Андрэй падчас працэдур здымаў на відэа сваіх аголеных кліентак. Чарговая жанчына заўважыла мабільнік, пакінуты на паліцы і развернуты да яе камерай. А ў ім — галерэю з запісамі таго, як раздзяваюцца папярэднія кліенткі. Узнік скандал, які сярод іншага абмеркавалі ў эфіры АНТ. Сярод іншага даведаліся і асабістую версію масажыста адносна таго, што адбывалася.

Масажыст Андрэй

Як паведамляецца, пасля таго, як выбухнуў скандал, Андрэй памяняў свой нік у сацсетках, але застаўся ягоны тэлефонны нумар, праз які журналістка здолела з мужчынам звязацца. Паміж імі адбыўся наступны дыялог:

— Гэта хлусня. Я буду ў судзе сведчыць пасля і я дакажу, што я маю рацыю. 

Я для сваёй абароны здымаў. Я, ведаеце, часам або запісваю, або здымаю, каб не прыставалі, каб пытанняў не было маральных. І проста паставіў камеру па-дурацку, не папярэдзіў яе пра гэта, забыўся я пра гэта.

— То-бок вы звычайна папярэджваеце?

— Вядома. Першыя разы, першыя наведванні гэта такая абарона мая, а не вычварэнства. Камера накіраваная строга ў падлогу, строга ў стол, разумееце…

— Ну як жа, дзяўчына ж сябе пасля пабачыла ў гэтым відэа?

— Яна зайшла ў камеру.

— Зразумела, але вы ж таксама так тэлефон паставілі…

— Нічога не выдаляючы, я аддаў у міліцыю тэлефон, і яны прапішуць, ці знайшлі што-небудзь.

— Але вы ж з дзяўчынай, калі там былі, я так разумею, яна папрасіла, каб усё выдаліць.

— Так-так-так. Там нічога не было, гэта хлусня.

Каментары2

  • Я разумею
    01.10.2026
    Вы можаце думаць што заўгодна, але для чалавека гэта сапраўды эфектыўны метад забяспечыцца ад прыставанняў. Таму што іначай нічога не дакажаш

    Феміністкі, налятайце. Можаце спрачацца з праўдай, слухаю вас
  • Цімур
    01.10.2026
    Хацеў бы здымаць дык здымаў бы як гэта робяць ў гатэлях (праз патаемныя камеры). Мае меркаванне нейкі дурны ён і тая баба.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць