Свет1212

Расія і ЗША абмяркоўваюць шматмільярдную нафтавую здзелку

Падчас перамоваў паміж ЗША і Расіяй аб спыненні вайны ва Украіне бакі абмяркоўваюць таксама шматмільярдную здзелку, звязаную з актывамі расійскай нафтавай кампаніі «Лукойл». Пра гэта 3 кастрычніка паведаміла выданне The New York Times.

Прадстаўнікі Пуціна Юрый Ушакоў і Кірыл Дзмітрыеў з прадстаўнікамі Трампа Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам на сустрэчы ў Крамлі, 22 студзеня 2026 года. Фота: Alexander Kazakov/Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Здзелка можа ахапіць нафтавыя радовішчы, нафтаперапрацоўчыя заводы і сетку аўтазаправачных станцый «Лукойла» ў розных краінах. Гаворка ідзе, у прыватнасці, пра радовішчы ў Камеруне, нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы ў Еўропе і аўтазаправачныя станцыі ў амерыканскім штаце Нью-Джэрсі. Для яе рэалізацыі спатрэбіцца ўхваленне ўрада ЗША і Крамля.

Паводле звестак The New York Times, у прасоўванні здзелкі ўдзельнічаюць амерыканскі інвестар і мільярдэр Тод Боэлі, дзве блізкаўсходнія структуры, якія раней супрацоўнічалі з Джарэдам Кушнерам або сям'ёй Стыва Уіткафа, а таксама адно з падраздзяленняў урада ЗША. Боэлі ахвяраваў 2 мільёны даляраў на палітычныя праекты Дональда Трампа.

Газета адзначае, што няма прыкмет таго, што непасрэдную выгаду ад здзелкі атрымаюць самі Кушнер або Уіткаф. Аднак, паводле інфармацыі выдання, выгаду могуць атрымаць звязаныя з імі дзелавыя партнёры.

Тэму гэтай здзелкі, як сцвярджае The New York Times са спасылкай на дасведчаныя крыніцы, Уладзімір Пуцін закрануў падчас сустрэчы са Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам у Крамлі 5 верасня. Паводле аднаго з суразмоўцаў газеты, Пуцін прапанаваў заключыць пагадненне, каб прадэманстраваць расіянам магчымасць вядзення бізнэсу са Злучанымі Штатамі.

Канчатковае рашэнне аб здзелцы, паводле інфармацыі выдання, залежыць ад Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа.

Белы дом, Міністэрства фінансаў ЗША і кампанія «Лукойл» не адказалі на запыты The New York Times з просьбай пракаментаваць інфармацыю.

Каментары12

  • БНФавец
    03.10.2026
    Не здарма Зянон Пазьняк шмат разоў называў Трампа найлепшым прэзыдэнтам ЗША за 100 год!
  • Янка
    03.10.2026
    Мусіць z-нікі зараз у ладкі пляскаюць і кажуць "цар хорёший, пуцин молойдец!"... а праз колькі гадоў скажуць "америкосы нас обокрали, наш лукойл у нас отжали, нашу аляску захватили, надо отменять договор!"
  • Балівар
    03.10.2026
    Шкада ўкраінцаў, але блізіцца час, калі ім прыйдзецца прыняць лёсавызначальнае рашэнне.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць