У «Мінск-Свеце» з'явяцца вялікі парк і тысячы новых парковачных месцаў
У жылым комплексе «Мінск-Свет» у 2027 годзе плануюць значна павялічыць колькасць парковачных месцаў і стварыць некалькі новых зялёных зон, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Як паведаміў кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Эдуард Тамільчык, ужо ў канцы кастрычніка 2026 года пачнуцца работы па стварэнні вялікага парку на тэрыторыі 14-га, 15-га, 16‑га і 17‑га кварталаў. Спачатку там правядуць упарадкаванне, а высадзіць дрэвы і кусты плануюць у наступным годзе.
Акрамя таго, асобныя скверы з'явяцца ў 27‑м і 28‑м кварталах.
Асобна ўлады маюць намер вырашыць праблему недахопу месцаў для аўтамабіляў. У 2027 годзе ў «Мінск-Свеце» плануюць стварыць каля 13 тысяч новых парковачных месцаў. Да канца года іх агульная колькасць у комплексе павінна перавысіць 22 тысячы.
Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы
У «Мінск-Свеце» здаецца ў арэнду кватэра з ваннай пасярод пакоя
Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?
У «Мінск-Свеце» дазволілі ставіць транспарт пад вуглом да праезнай часткі, але не ўсюды
Каментары