Тэатр1010

Ластоўскі пра «Быў у пана верабейка гаварушчы»: Не аўтэнтычна і чорна-бела

Піша сацыёлаг, даследчык нацыянальнай ідэнтычнасці і вялікі аматар тэатру.

фота Андрэя Уразава з пастаноўкі

Дабраўся нарэшце да «Быў у пана верабейка гаварушчы…» Свабоднага тэатра.

Галоўная ідэя, закладзеная ў пастаноўку - вельмі ўдалая, сабраць усе гэтыя жыццёвыя гісторыі з вёскі (найперш, у вайну) і перавесці ў рэжым застолля.

Але паколькі нахвалілі ўсе, хто мог, то напішу пра тое, чаго мне не хапіла, каб пранікнуцца.

Адразу пазначу, што ў адрозненне ад большасці гледачоў гэтага спектакля, я вырас на вёсцы, таму і гісторый падобнага кшталту наслухаўся, і ў такіх калектыўных п'янках шматкроць мусіў браць удзел. Але ўжо на трасянку забыўся, вельмі рэдка зараз бываю на вёсцы, бацькі памерлі, няма каго і зведваць.

Таму асноўная прэтэнзія паўстала ўсё ж да аўтэнтычнасці відовішча.

Тая кампанія, якая сабралася святкаваць дзень народзінаў Рэгіны, ну ніяк не выглядала «натуральнай», бо розныя гаворкі (што ў пень, што ў лес, асабліва паляшуцкі говар самой Рэгіны),ды і гісторыі з розных краёў Беларусі. Ды і не размаўляюць на вёсцы ўвесь час на адну тэму, каб цэлую гадзіну згадвалі пра вайну - ну нерэальна гэта.

Гісторый пра вайну, як па мне дык зашмат - бо яны часта паўтараюць адныя і тыя ж сюжэты, горш за тое, погляд заўжды аднолькавы: партызаны дрэнныя, з калабарантамі ўсё заблытана, былі там і свае добрыя людзі, вайна беларусам чужая. Гэта цэлы пласт вуснай гісторыі, які знаходзіцца па-за межамі афіцыёзу, але які на дзіва стаў ледзь на канонам для нашай нацыянальнай інтэлігенцыі. 

Асноўная праблема, што гэта далёка не ўся праўда пра вайну, бо гэта таксама і досвед жаўнераў і партызанаў, досвед партызанскіх сем'яў і жыхароў партызанскіх зонаў. Досвед паліцаяў урэшце. І пра вайну я слухаў шмат (урэшце, мой бацька жыў дзіцём пад акупацыяй, а маці была эвакуяваная), і магу сказаць, што гэта адмысловая селекцыя і прэпарацыя (зробленая Бартосікам, наколькі я разумею), яшчэ адна чорна-белая карцінка, якая па сутнасці не нашмат лепш, чым афіцыйная чорна-белая карцінка. Дастаткова параўнаць з творамі Быкава. Замест таго, каб паказаць, наколькі экзістэнцыйна складаны быў досвед жыцця пад акупацыяй, мы атрымалі чарговы інтэлігенцкі шаблон.

Вось Пінігіна абвінавачваюць у просталінейным асветніцтве, але «Верабейка» зроблены ў тым жа ключы: давайце будзем біць вас па галаве малатком, пакуль вы не зразумееце ісціну. Толькі што тэатральны падыход больш сучасны, інтэрактыўны. Але і магчымасці гэтага падыходу таксама скарыстаныя абмежавана, паколькі роля гледачоў пасіўная — піць самагонку, ну патанчыць можна — але ўсё адно паміж акцёрамі і гледачамі непераадольная мяжа. Транзітаў насамрэч не адбываецца, хоць аўтарам можа гэтага і хацелася, паколькі фальшывы пераход мяжы (маналог маладзёна) яны стварылі. 

Ці то занадтна я абазнаны, але катарсісу не адбылося. Мог бы быць, ідэя ж клёвая.

P.S. І некалькі фальшывых нотак — пра Кубэ, пра закрытасць архіваў — пра такія рэчы ніхто не кажа на вёсцы, штучныя ўстаўкі з апазіцыйнага дыскурсу.

* * *

Аляксей Ластоўскі

сацыёлаг. Займаецца даследаваннем гістарычнай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці. Працуе ў Інстытуце палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» і з'яўляецца намеснікам рэдактара часопіса Belarusian Political Science Review. Яго хобі — тэатр. У вольны час вандруе па Еўропе, наведвае музеі і глядзіць оперныя спектаклі. 

Каментары10

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства72

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць