Грамадства7878

Былы старшыня Вярхоўнага Савета Сямён Шарэцкі ў ЗША ловіць рыбу, гадуе ўнукаў і піша кнігі

«Народная воля» надрукавала вялікі матэрыял пра старшыню Вярхоўнага Савета 13-га склікання Сямёна Шарэцкага, які пасля процістаяння з Аляксандрам Лукашэнкам эміграваў у 2001 г. у ЗША, атрымаў грамадзянства.

Цяпер 81-гадовы сп. Шарэцкі жыве з жонкай, старэйшым сынам і ўнукамі ў Каліфорніі ў горадзе Лівермор. Піша кнігі, супрацоўнічае з рускамоўнымі газетамі Кліўленда, Сакрамэнта, Сан-Францыска.

«Я перайшоў на раслінную ежу. Мясныя, малочныя прадукты ўсё выключана. Толькі гародніна, садавіна, рыба, хлеб замяняюць арэхі, авакада», — кажа Шарэцкі.

Сям'я шмат падарожнічае. Лёталі ў Маямі, Лас-Вегас, былі ў Лос-Анджэлесе, ездзілі ў Тэхас да малодшага сына, у якога там свой дом.

Дом Шарэцкіх знаходзіцца ў Каліфорніі на беразе возера. Сямён Георгіевіч ловіць рыбу. 

«У нас пяцёра ўнукаў. Чацвёра маюць вышэйшую адукацыю — бакалаўры. Наш старэйшы ўнук Сямён нядаўна жаніўся, вышла замуж і наша старэйшая ўнучка Валерыя, яе вяселле адзначалі на караблі… Пра нас клапоцяцца. Мы ў гэтай краіне не працавалі, але нас забяспечылі дастойным жыллём, грашыма, медыцынай — што яшчэ трэба?» — кажа ён.

Шарэцкі выступае з дакладамі пра дзеячаў беларускай культуры і гісторыі ў коле навуковых работнікаў, нядаўна сям'я падарыла мясцовай праваслаўнай царкве ікону Ефрасінні Полацкай. Напісаў кнігу «Задумваючыся пра мінулае», што складаецца з дзвюх частак: «Фрагменты з гісторыі СССР» і «Эпізоды Другой сусветнай вайны».

Наступная кніга - «Яны знайшлі свой супакой на могілках», Шарэцкі піша пра людзей, чые магілы наведаў: Янка Купала, Якуб Колас, Пушкін, Тургенеў, Георс Отс, Міхаіл Суслаў, Сяргей Прытыцкі, Джордж Вашынгтон, Джон Кенедзі.

Шарэцкі зазначае, што вывез у ЗША ўсю сваю асабістую бібліятэку: пяць шафаў кніг.

Каментары78

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць