Навука і тэхналогіі11

Плошча льдоў у Арктыцы сёлета дасягнула найменшых значэнняў у гісторыі

Плошча паўночнай лядовай шапкі Зямлі дасягнула максімальна нізкіх значэнняў, пабіўшы рэкорды 2015, 2016 і 2017 гадоў, паведамляе НАСА.

Фота: NASA/GISS/GSFC

Гэты год, як адзначае Клэр Паркінсан, кліматолаг з Цэнтра касмічных палётаў НАСА (ЗША), працягнуў серыю рэкордаў — плошча арктычных льдоў да 17 сакавіка гэтага года склала ўсяго 14,48 мільёна квадратных кіламетраў.

Гэта значэнне, як адзначаюць кліматолагі, працягвае 13-гадовы трэнд па скарачэнні плошчы лёду падчас зімовых месяцаў, які патэнцыйна звязаны з анамальна высокімі тэмпературамі падчас снежня, студзеня і лютага ў Арктыцы і па ўсім паўночным паўшар'і ў цэлым.

Паводле ацэнак НАСА, тэмпература за палярным кругам была ў сярэднім на 8-10 градусаў вышэй, чым у часы да індустрыяльнай рэвалюцыі.

Як адзначае Паркінсан, адной з прычын ўстанаўлення новага рэкорду стала тое, што за мінулую зіму Арктыка перажыла адразу некалькі перыядаў пацяплення, і нават на паўночным канцавоссі перыядычна панавалі станоўчыя тэмпературы. Калі б не пахаладанне ў пачатку і сярэдзіне сакавіка, то плошча льдоў была б яшчэ меншая.

Галоўную пагрозу для лядовай шапкі Арктыкі, па словах навукоўцаў НАСА, сёння прадстаўляюць не толькі анамальна высокія тэмпературы, але і буйныя расколіны, што з'явіліся ў шматгадовых льдах ля берагоў Грэнландыі ў канцы зімы. Іх далейшае разрастанне можа прывесці да расколу лядовай шапкі і яе паскоранаму раставанню ў наступныя гады.

Расколіна. Фота: NASA/ Nathan Kurtz

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Мадзьяр згулялі ў валейбол з дзецьмі ВІДЭА3

Выставілі на аўкцыён завод, дзе рабілі культавыя сыркі з пандай1

Турыстычны аўтобус з Беларусі ўразіў аўстрыйцаў сваім тэхнічным станам ФОТА16

WB Taxi пачынае працу ў Віцебску1

Як выглядаюць новыя талоны на праезд у Мінску і чаму не варта выкідаць старыя3

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»2

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць