Конкурс сэлфі4444

Прагаласуйце — абярыце пераможцу конкурсу, які выйграе Samsung Galaxy A8|A8+

Вось і прыйшоў, як кажуць, момант ісціны: з 35 фотаздымкаў, дасланых на конкурс «Нашай Нівы» і Samsung Galaxy A8|A8+, журы абрала тры найлепшыя сэлфі. Тое фота, што ў выніку адкрытага галасавання, якое працягнецца па 16 мая ўключна, збярэ найбольш галасоў, і стане пераможным. Яго аўтар атрымае ў падарунак адразу два новыя смартфоны Samsung Galaxy A8 і Samsung Galaxy A8+ — адзін для сябе і адзін для ўнука.

Аддаць свой голас

Фіналістаў вызначылі вядомая пара фатографаў Лейдзік + Канаплёў і фатограф «Нашай Нівы» Сяргей Гудзілін. Што іх падкупіла ў гэтых сэлфі? Шчырасць, непасрэднасць і эстэтыка кадра.

Фіналістка 1 — Марыя Азбука (калі для сваіх, то проста MC Azbuka)

Жыве ў вёсцы Муравейніца Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. У свае 77 год годна спраўляецца з роляй маленькага палкаводца ўсёй сям’і. Як бачна па фотаздымку, вельмі любіць кветкі: увесь двор Марыі Фёдараўны запоўнены кустоўем, клумбамі і жывой агароджай. З-за спіны спадарыні Азбукі выглядвае яе ўнучка Наталля, якая і вучыла бабулю рабіць сэлфі. «Яна дзівілася, войкала і галасіла, але мы гэта зрабілі», — дзеліцца маленькай перамогай дзяўчына. Відавочна, Марыі Фёдараўне гэта прыйшлося даспадобы, таму пазней яны апублікавалі ў інстаграме яшчэ адзін фотаздымак.

Фіналістка 2 — Алена Трафімовіч

Спадарыні Алене цяпер 79 гадоў, жыве яна на Слонімшчыне. Раней працавала бухгалтаркай Вастраўскога сельгасу. Сёння яна не толькі ўмее рабіць сэлфі, але і валодае інтэрнэтам і скайпам. Спадарыня Алена глядзіць анлайн са службаў у розных касцёлах Польшчы і відэазаняткі па вязанні. Яна наперад, раней за дзеда, які пастаянна глядзіць «Панараму», даведваецца пра ўсе навіны свету.

Фіналістка 3 — Аляксандра Шчэмер

Сцвярджаюць, што гэтая 78-гадовая барысаўчанка — сапраўдная зорка свайго роднага горада. Аляксандра Дзмітрыеўна ўсё жыццё прысвяціла медыцыне: спачатку была акушэркай у вёсцы, куды яе размеркавалі, а потым больш за 40 гадоў правяла ў траўматалагічным аддзяленні барысаўскага шпіталя. Пасля выхаду на пенсію, сцвярджае ўнучка Даша, жыццё не зменшыла тэмп ні на хвіліну. Спадарыня Аляксандра — старшыня савета ветэранаў ад бальніцы, удзельніца народнага хору. А ў вольны час яна змагаецца за чысціню і парадак у сваім двары, пільна сочыць, каб аўтамабілісты не паркаваліся на зялёнай зоне, і высаджвае кветкі ля свайго пад’езда.

А цяпер, шаноўныя чытачы, вырашыце, за каго з іх вы аддасцё свой голас! Запускаем народнае галасаванне, вынікі — 16 мая. Паехалі!

Прагаласаваць

Каментары44

Цяпер чытаюць

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах4

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры напалохалі беларускую дзяўчынку вайсковымі дронамі

Джэнсэн Хуанг пакінуў пасаду генеральнага дырэктара Nvidia1

Пуцін прапанаваў правесці новую гуманітарную аперацыю паводле ўзору Алешак6

У ЗША бацька закапаў дзіця ў пераносцы для сабак. Але яно выжыла, правёўшы пад зямлёй суткі3

Маці, якая страціла дзвюх дачок у ДТЗ пад Оршай, асудзілі на тры гады зняволення. За яе просяць заступіцца1

Пуцін: Замежныя войскі ва Украіне будуць законнымі цэлямі для расійскіх вайскоўцаў8

Каго вышуквае міліцыя? Па 39% — палітычных і аліментшчыкаў. Рэшта — усе астатнія артыкулы ФОТАФАКТ

Ціханоўская пачала ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці з сустрэчы з Зяленскім6

Навагодняя шкатулка «Камунаркі» выклікала ажыятаж у сацсетках9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах4

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць