Віталь Варанко, які граў для Лукашэнкі на баяне, стаў удзельнікам «Дома-2» ВІДЭА
У вечаровым выпуску тэлешоу «Дом-2» 12 лістапада паказалі 27-гадовага музыку Віталя Варанко. Ён прыйшоў, каб знайсці «сапраўднае каханне», перадае intex-press.by.
На пытанне тэлевядучай, навошта «ўлюбёны музыкант Лукашэнкі» прыйшоў на тэлепраект, малады чалавек адказаў, што хоча будаваць адносіны з 23-гадовай Ірынай Пінчук і «ратаваць удзельнікаў ад дрэннага настрою».
Віталь Варанко патлумачыў, што ў звычайным жыцці часта гастраляваў, таму не мог ні з кім пабудаваць адносіны.
— Я ўвесь час пераязджаю, мяне ўвесь час атачаюць нейкія дзяўчаты. Гэта складана, і не кожны зразумее. Таму, думаю, мне падыдзе медыйны чалавек, — растлумачыў вядучай Віталь.
Дзяўчына, да якой прыйшоў Віталь, палічыла хлопца няшчырым і няўважлівым, але, нягледзячы на гэта, удзельнікі вырашылі пакінуць яго на тэлепраекце. Праз тыдзень будзе галасаванне, дзе героі телэбудаўніцтва будуць вырашаць, каго выгнаць. Ці застанецца Віталь на праекце, пакуль невядома.

Віталь Варонко — лаўрэат і пераможца шматлікіх міжнародных конкурсаў баяністаў. Музыка некалькі разоў удзельнічаў у беларускім адборачным туры «Еўрабачанне», выступаў на праектах «Голас» у некалькіх краінах і пабываў на шоу Britain’s Got Talent.
Нядаўна Варанко прадэманстраваў Лукашэнку магчымасці баяна-сінтэзатара беларускай вытворчасці, яны нават заспявалі разам.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары