Афіша33

Прэзентацыя «Палескай Бібліі» Фёдара Клімчука — 23 студзеня

23 студзеня ў Мінску адбудзецца святочная прэзентацыя ўнікальнай кнігі «Новы Запавет» на палескай мове в. Сіманавічы вядомага мовазнаўцы Фёдара Данілавіча Клімчука. 

Некалькі тыдняў таму на платформе ulej.by паспяхова быў завершаны краўдфандынг на выданне «Новага Запавету». У чым адметнасць выдання? «Новы Запавет» стаў называцца «Новым Завітам» і загаварыў на заходнепалескай гаворцы. Пераклад зрабіў Фёдар Клімчук - мовазнаўца, гісторык, адзін з найлепшых знаўцаў традыцыйнай культуры Берасцейшчыны і Піншчыны. Ён зрабіў дзве ўнікальныя справы: запісаў гаворкі соцень населеных пунктаў Брэсцкай вобласці, а таксама пераклаў на гаворку сваёй роднай вёсцы Сіманавічы «Завіт» ды творы Гамэра, Талстога і Гогаля, такім чынам захаваўшы мікрамову свайго рэгіёну для нашчадкаў.

«Я памятаю моўную псіхалогію сваёй вёскі: па-руску можаш размаўляць недзе там, у горадзе, але з маці — барані Божа! Гэта лічылася грахом. Абавязкова на сваёй. Толькі пры такім стаўленні, лічу, яе можна захаваць і надалей», — казаў тады наш зямляк. «Памруць гаворкі - мова стане мёртвай», — лічыў Фёдар Данілавіч і рабіў усё для таго, каб гэтага не здарылася.

На чале з Сержуком Доўгушавым праект быў запушчаны, а дзякуючы ахвярадаўцам кніга ўжо трапіла ў друк і хутка пабачыць свет.

Кніга выходзіць ўпершыню ў поўным выданні. 

Падчас прэзентацыі адбудзецца канцэрт з удзелам аўтэнтычных гуртоў і спевакоў. Спецыяльныя госці — Ірына Мазюк і гурт «Кудмень», мужчынскі гурт «Рада», калектыў сясцёр Лук'яновіч (в.Леснікі, Драгічынскі р-н), «Палеская батлейка» ад сямейнага тэатра Ларысы і Аляксандра Быцко (Берасце).

Шчыра запрашаем!

Вядоўца: Іна Хоміч 

Адрас: Галерэя Tut.by (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх) 

Пачатак а 19.00

Уваход вольны, але толькі па рэгістрацыі. 

Запоўніць заяўку можна тут.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй5

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Спачатку мы пяць дзён запар пілі піва, а потым пайшлі ў студыю». Беларусы стварылі панк-гурт у Амерыцы і запісалі альбом па-беларуску9

«Маё сэрца разбіта». Эд Шыран выбачыўся пасля скандалу з адхіленнем рэпера Маклмора праз прапалесцінскія лозунгі8

Блінчыкі з шакаладам, пельмені і не толькі. Чым кормяць школьнікаў у новым навучальным годзе4

Двое дзяцей прапалі ў Браслаўскім раёне, іх у лесе знайшла жанчына-грыбніца3

У міліцыі расказалі падрабязнасці пошуку хлопчыкаў з Бараўлян5

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі24

Памятаеце беларускую супермадэль Марыну Лінчук? Цяпер яна ладзіць рэтрыты ў Коста-Рыцы ад $5250 за месца11

Кіраўнік БАТЭ прыцягнуў на матч з мінскім «Дынама» іконы10

У беларускі два гады былі жудасныя прыступы болю ў жываце. Прычына аказалася даволі рэдкая9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй5

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць