Меркаванні4545

Франак Вячорка. Чаму я не хацеў ісці ў гэтае войска

Калі нешта не падабаецца — паспрабуй гэта зьмяніць. Многія зьехалі з краіны, калі да ўлады прыйшоў Лукашэнка, і толькі адзінкі кінулі сыстэме выклік. Я не адмаўляю войска. Але мне не падабаецца, як яго выкарыстоўваюць ў якасьці палітычнай расправы, як забіраюць у маладых людзей найлепшыя гады жыцьця.

Я паспрабую тэзісна акрэсьліць, чаму я не хацеў ісьці ў гэтае войска.

Бо я хачу вучыцца. Адукацыя робіць чалавека — чалавекам, палітыка — палітыкам. Найперш — вучоба, пасьля войска і ўсё астатняе. Мяне пазбавілі права на адукацыю: пасьля чарговай адседкі на Акрэсьціна выключылі з журфака БДУ. Паступіў у ЭГУ (Эўрапейскі гуманітарны унівэрсытэт), але адтэрміноўкі па адукацыі мне больш не далі.

Закон — адзіны для ўсіх. Нягледзячы на гэта, квітнее карупцыя й хабарніцтва. Ад прызыўнікоў чуў, што «адкос» каштуе 1500‑2000$. А для тых, хто пры «сувязях», дастаткова аднаго званка. Паводле радыёкропкі, конкурс у армію — 8 чалавек на месца. Дык пры такім конкурсе можна сфармаваць моцнае прафэсійнае войска, а не займацца прафанацыяй. Хіба не?

Войска патрабуе моцнага здароўя. Дык вось ваенна‑ўрачэбная камісія цэлы год ня можа вызначыць ступень маёй прыдатнасьці да службы ў войску. Мне тройчы давалі адтэрміноўкі па стане здароўя, і двойчы вышэйстаячая камісія іх скасоўвала. Гэтым разам мяне «абсьледуюць» у Рэспубліканскім ваенным шпіталі. Начальнік Кардыялягічнага аддзяленьня Водчыц Г.В. адмовіўся знаёміць мяне з вынікамі абсьледаваньняў майго стану здароўя, аргумэнтуючы проста: «Не ваше дело!» Гэты самы Водчыц Г.В. калісьці «вылечыў» прызыўнікоў Алеся Каліту і Зьмітра Жалезьнічэнку ад анэўрызмы сэрца і гіпэртаніі.

Правілы падчас гульні не мяняюцца. 21 ліпеня 2008 года міністр абароны Леанід Мальцаў падпісаў новы пералік мэдычных патрабаваньняў да прызыўнікоў. Паўгода назад мяне абсьледавалі па адным дакумэнце, прызналі не прыдатным, а сёньня — я ўжо ім падыходжу? Яны хочуць перагледзець справы дзясяткаў тысячаў людзей, якія ў свой час атрымалі «непрыдатнасьць» і згодна з гэтым заплянавалі сваё жыцьцё.

Многія скажуць, што войска — выдатны досьвед. Не запярэчу. Але, як кажа «дзед» Жалезьнічэнка, калі ёсьць магчымасьць, гэтага «досьведу» лепш пазьбегнуць. У войску мусяць вучыць бараніць Радзіму, а не складаць сьнег кубікамі. Зараз Моладзь БНФ праводзіць кампанію «За прафэсійнае войска», так як у Польшчы ці Літве. Дзеля пачатку трэба падняць заробкі вайскоўцам па кантракту, скараціць колькасьць прызыўнікоў і задбаць пра сучасную вайсковую тэхніку, а не перапрадаваць яе краінам трэцяга сьвету.

Тое, што служыць — ганаровы абавязак, — ведаюць усе. А колькі людзей за гэтым «абавязкам» становяцца калекамі ці нават разьвітваюцца з жыцьцём? Я двойчы ляжаў у Рэспубліканскім вайсковым шпіталі, наслухаўся розных гісторыяў… Гэтага пабілі, у гэтага — сардэчны прыступ, у гэтага — траўма ад няспраўнасьці абсталяваньня і г.д. Здаецца, і вайны не вядзем, а койкі ўсе занятыя. Намесьнік начальніка шпіталя палкоўнік В. Жарын у інтэрв’ю БТ сказаў, што толькі 30% салдатаў — здаровыя. Як жа мы з такім войскам будзем бараніць Радзіму?

Франак Вячорка, naviny.by

Каментары45

Цяпер чытаюць

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання2

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомая фітнэс-блогерка зрабіла вяселле ў беларускіх паганскіх традыцыях ФОТЫ13

Сенат ЗША прыняў рашэнне аб завяршэнні шатдаўна

Сайт і сацсеткі Сяргея Ціханоўскага прызнаныя экстрэмісцкімі3

Названы пераможца Букераўскай прэміі 2025 года

Трамп сустрэўся ў Вашынгтоне з лідарам Сірыі аш-Шараа. Той увайшоў у Белы дом праз бакавыя дзверы3

Айцішнік напісаў раман. Нічога падобнага па-беларуску яшчэ не стваралася7

Франак Вячорка: «Лукашэнку амерыканцы патрэбныя нашмат больш, чым амерыканцам Лукашэнка»20

Вядомы амерыканскі спартовец паведаміў, што ягоны новы сабака — клон старога

У Баранавічах у парку паставілі адпужвальнік для птушак. Але ён адпужвае таксама і людзей7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання2

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць