Сяргей Астравец. Праз гарадзенскія акуляры55

Штучныя кветкі для беларускай мовы

Сяргей Астравец працягвае на сваім блогу моўную тэму.

Прыяцель на вуліцы: ты ведаеш, твае тэксты пра мову робяць эфэкт чырвонай анучы? А што я зраблю, калі яна «чырвоная ануча» у дзяржаўных маштабах? Яны прыляпілі арнамэнт над галавой, «а‑ля беларус», але з асалодаю мову беларускую топчуць пад гэтым самым арнамэнтам.

Мне гавораць: гэта нават афіцыйна прызнаецца, яна самая крынічная, мілагучная, лагодная, пяшчотная, таму трэба паболей мягкіх знакаў, паболей «я». Я адказваю: ня верце іхнім кветачкам, якіх яны не шкадуюць сёньня беларускай мове, выгнанай са школы і адусюль, гэта штучныя кветачкі‑вяночкі — на яе магілу, каб усё было прылікова — пра нябожчыцу толькі добрае, станоўчае, прыемнае. Цешцеся, г.зв. «сьвядомыя»!

Калгасьнікі, якія атабарыліся ў горадзе, працягваюць зьневажаць мову, дыскрымінаваць, вынішчаць. Учорашнія носьбіты «самай крынічнай». І толькі горад, ясна, пісьменьнікі гораду, ды іншыя жыхары могуць нейк супраціўляцца гэтаму. Уласна кажучы, яны сёньня якраз і супрацьстаяць гвалтоўнаму асфальтнаму катку ўчорашніх калгасных трактарыстаў.

Усім відавочна: калі мова выжыве, яна выжыве ў горадзе, на вёску ніякіх надзей даўно няма, у вёсцы яна дажывае, памірае, каб хоць нейк аджыць у горадзе. І гэта будзе менавіта сучасная мова, гарадзкая, эўрапейская, у якой немагчыма ўлічыць кожны колішні чых вясковага дзеда, трэба быць рэалістамі. Што важней — лёс мовы, ці гэтыя «сьсь»?.. Людзі зь вёскі, якія любяць мову, на жаль, ня маюць у горадзе ўлады і ня могуць уплываць на сытуацыю.

Я толькі хацеў сказаць, што мы жывем у цяперашнім дні, мы ня можам увесь час распальваць сябе думкамі пра 1918‑ы, пра падручнік Тарашкевіча і г.д. Моўны досьвед наш пабудаваны на школьных уроках, на унівэрсытэцкіх лекцыях, на кнігах і газэтах не даваенных заходнебеларускіх, прыкладам, не эмігранцкіх, мы мясцовыя, мы з гэтага часу. Мы раніцай п’ем каву, змолатую ўчора, а не ў 1920‑х.

Мы ня можам увесь час трымаць у галаве перагародку: да рэформы 33‑га і пасьля яе. Мы ня можам апынуцца болей ніколі ў Беларусі дачарнобыльскай, як ні прыкра… Мы робім сябе падвойнымі ўнутранымі эмігрантамі, спачатку ў чажамоўным асяродзьдзі, затым унутры мовы. Навошта? Сэнс? Каб згодна савецкай звычкі: ствараць сабе на кожным кроку дадатковыя цяжкасьці, каб потым іх нейк спрабаваць пераадольваць?

Мне скажуць: дык ты, што — супраць Тарашкевіча, ты ня здатны засвоіць клясычнага правапісу? Я адкажу: ня стаўце з ног на галаву. Калі мы дбаем не пра сябе асабіста пераважна і пра свае тэксты, прозу, вершы, а гаворым пра мову шырэй — у маштабах Беларусі, то мы павінны прызнацца: замацаваць, пагатоў пашырыць яе ў гэтых умовах нерэальна, але можа атрымацца захаваць яе ўвогуле ва ўжытку, дзякуючы паасобным пляцоўкам у школах, рэдакцыях, у бібліятэках… У афіцыйных яе рамках, зразумела.

Змагаючыся з мовай быццам з наркамаўскім агентам, варагуючы з апострафамі, мы ўскосна спрыяем трактарысту асфальтнага катка, а нам здаецца, што наадварот.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць