Нерухомасць2323

Сямён Шапіра расказаў, як стаў гаспадаром дзвюх кватэр у элітным «Алімпік Парку» агульным коштам каля $250 тысяч

Былы кіраўнік Мінскай вобласці Сямён Шапіра стаў гаспадаром дзвюх суседніх кватэр у адным з дамоў у «Алімпік Парку» — жыллёвым комплексе каля заказніка «Лебядзіны».

Дом з кватэрамі Шапіры справа, фота Надзеі Бужан

Як стала вядома «Нашай Ніве», яму належаць двое суседніх апартаментаў плошчай 100 м2 і 63 м2 адпаведна.

Агульны рынкавы кошт гэтага жылля складае каля $250 тысяч.

Сямён Шапіра, фота Сяргея Гудзіліна

«Я ўпершыню ў жыцці пабудаваў сабе кватэру! Я жыў у бацькі. Ён (эканаміст Барыс Шапіра — Рэд.) памёр [год таму], цяпер я ў ягоным доме жыву.

У Гродне жыў у інтэрнаце палову часу [пакуль быў кіраўніком аблвыканкама], потым там пабудавалі дом для губернатара, я там паўгода пажыў. У Мінсельгасе пяць гадоў жыў у гасцініцы з жонкай і маленькімі дзецьмі», — тлумачыць «Нашай Ніве» Сямён Шапіра.

Былы чыноўнік расказвае, што калі яшчэ працаваў у Федэрацыі хакея, узяў крэдыт у БПС-Сбербанку на адну з кватэр — 213 тысяч рублёў на 19 гадоў.

«Алімпік Парк», фота Надзеі Бужан

«Абвалу рубля не радуюся, крый Божа! Хаця тое, што крэдыт у рублях, гэта плюс. Але ўсё астатняе за дэвальвацыяй будзе даражаць, так што плюсаў няма», — разважае Шапіра.

Другую кватэру ў «Алімпік Парку» яму падарыў брат.

«Андрэй не багаты чалавек, але ў нас памёр бацька, і трэба было ўрэгуляваць спадчынныя адносіны — хто каму што павінен. Таму прынялі рашэнне аформіць на мяне кватэру, я яе буду прадаваць», — расказаў Сямён Шапіра.

***

Сямён Шапіра

Нарадзіўся ў 1961 годзе ў вёсцы Рачэнь на Любаншчыне ў сям’і навукоўца-аграрніка Барыса Шапіры. Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Працаваў у калгасах Дзяржынскага раёна, пасля ў структуры Міністэрства сельскай гаспадаркі (1999-2004). Дырэктар агракамбіната «Дзяржынскі» (2004-2008), міністр сельскай гаспадаркі (2008-2010), старшыня Гродзенскага аблвыканкама (2010-2013), старшыня Мінскага аблвыканкама (2013-2017), кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі (2017-2018). Да нядаўняга часу працаваў у дырэкцыі «Віталюра». Жанаты, мае дачку і сына.

Чытайце:

Сямён Шапіра расказаў, чаму сышоў з дзяржслужбы і чым займаецца цяпер

Кіраўнік ДАІ купіў таўнхаус у «Лебядзіным» за $290 тысяч. Іншы пакупнік аддаў за такое жыллё $450 тысяч

Ліберал, які стаў жандарам. Гісторыя жыцця Сямёна Шапіры

Каментары23

Цяпер чытаюць

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі31

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Усе навіны →
Усе навіны

Іларыёнаў: Пуцін пойдзе на саступкі тады, калі спыніцца прасоўванне расійскай арміі9

Муж меркаванай кітайскай шпіёнкі Эліс Хуанг сам пазнаёміў яе з кіраўніком Nvidia8

Пуцін, верагодна, стаў дзедам чацвёрты раз. Хлопчыка назвалі Адрыянам1

«Я быў у ГУБАЗіКу, быў у Мінкульце. Куды яшчэ схадзіць?» Віталя Артыста прызналі дармаедам9

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне11

Мегатоп упершыню выпусціў абутковы адвент-каляндар1

«Вы — мяса». 37‑гадовы будаўнік з Пінска паехаў на заробкі ў Пецярбург, а апынуўся ў штурмавой групе пад Суджай9

«Проста за*бала ўсё гэта». Юшкевіч расказаў пра матывацыю экс-падпалкоўніка КДБ, які зліў тэлефонныя размовы пра смерць Рамана Бандарэнкі5

«Упэўненая, што яны будуць пакараныя». Сястра Рамана Бандарэнкі — пра шэсць гадоў пасля ягонай смерці9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі31

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць