Тэатр55

Тэатральны крытык назваў 30 найлепшых спектакляў Беларусі з 1970-х да нашых дзён

Тэатральны крытык Вячаслаў Ракіцкі выкарыстаў самаізаляцыю для ўпарадкавання ўласнага архіва.

«Нахлынулі шматлікія ўспаміны пра найлепшыя спектаклі беларускіх тэатраў, якія я ў якасці тэатразнаўцы і крытыка пабачыў цягам апошніх сарака гадоў, — піша ён у сябе ў фэйсбуку. — І міжволі склаўся мой суб’ектыўны рэйтынг найлепшых спектакляў нашай краіны.

Гэта мая асабістая трыццатка самых знакавых пастановак у драматычных тэатрах, — падкрэчлівае ён. — Я ўлічваў сугучнасць спектакляў свайму часу, узровень іх мастацкасці і прафесійнай дасканаласці, уплыву на развіццё нацыянальнай культуры ўвогуле і тэатральнага працэсу ў прыватнасці, арыгінальнасць рэжысуры, наяўнасць выдатных акцёрскіх працаў, а таксама міжнароднае прызнанне.

Натуральна, не маглі на гэты рэйтынг не ўплываць і мае асабістыя густы і нават мой ўнутраны стан у час, калі я глядзеў гэтыя сцэнічныя творы, — прызнае Ракіцкі. — Адзінае, што мяне ніяк і ніколі не цікавіла, як не цікавіць і сёння — гэта самавыяўленне рэжысёраў, адарванае ад мастацтва і жыцця. Гэта іхняя прыватная справа, яе я пакідаю ў баку.

Складзены мною спіс я рэкамендаваў бы і для вывучэння гісторыі беларускага тэатра ў творчых ВНУ. Зрэшты, многія з іх, што былі пастаўленыя да сярэдзіны 1990-х, я ўключаў у вучэбную праграму Беларускай акадэміі мастацтваў, Беларускага ўніверсітэта культуры і Інстытута сучасных ведаў у 1990-я гады, калі я там выкладаў паводле складзеных мною праграмаў.

Пачынаю з 30-га месца і завяршаю 1-м.

30. «Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча. Рэжысёр М.Пінігін. 2008 г. Тэатр імя Янкі Купалы.

29. «Слон» А.Капкова. Рэжысёр В.Сімакін. 1978 г. Горадзенскі аблдрамтэатр.

28. «Валянцінаў дзень» І.Вырыпаева. Рэжысёр В.Еранькова, 2007 г. Тэатар імя Максіма Горкага

27. «Каралева прыгажосці» М.Макдонаха. Рэжысэр В.Краўчанка. 2018. Гомельскі гарадскі моладзевы тэатр.

26. «Дзіця з Бэтлеема». Рэжысёр М.Пінігін. 1992 г. Менскі тэатр-студыя кінаакцёра.

25. «Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць» Б. Брэхта. Рэжысёр В.Мазынскі. 1997 г. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі («Вольная сцэна»)

24. «Пагарэльцы» А.Макаёнка. Рэжысёр В.Раеўскі. 1980 г. Тэатр імя Янкі Купалы.

23. «Аповесць пра бяздомных сабак» К.Сергеенкі. Рэжысёр М.Пінігін. 1980 г. Тэатр імя Максіма Горкага.

22. «Стрып-тыз» С.Мрожка. Рэжысёр Р.Таліпаў. 1989 г. Тэатр-студыя на плошчы Перамогі (Менск).

23. «Рычард ІІІ» У.Шэкспіра. Рэжысёр В.Анісенка. 1995 г. Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі («Вольная сцэна»).

22. «Зацюканы апостал» А. Макаёнка. Рэжысёр Б.Луцэнка. 1971 г. Тэатар імя Янкі Купалы.

21. «Зялёная птушка» К.Гоцы. Рэжысёр М.Шыйко. 1972 г. Беларускі тэатр юнага гледача.

20. «Здань» паводле Ф.Аляхновіча. Рэжысёр М.Трухан. 1995 г. Тэатар «Дзе-я?».

19. «ART» Я.Рэзы. Рэжысёр М.Пінігін. 1998 г. Менскі Малы тэатр.

18. «Гульня з кошкай» І.Эркеня. Рэжысэр Б.Эрын. 1976 г. Тэатр імя Янкі Купалы

17. «Гаральд і Мод» К. Хігінса і Ж. К. Кар'ер. Рэжысёр М.Пінігін. 1986 г. Тэатр імя Янкі Купалы

16. «Гамлет» У. Шэкспіра. Рэжысёр Б. Луцэнка. 1990 г. Тэатр-студыя кінаакцёра.

15. «Трагедыя чалавека» І. Мадача. 1979. Рэжысёр Б. Луцэнка. Тэатр імя Максіма Горкага.

14. «Тутэйшыя» Янкі Купалы. Рэжысёр В. Маслюк. 1982 г. Магілёўскі аблдрамтэатр.

13. «Сымон-музыка» Якуба Коласа. Рэжысёр В.Мазынскі. 1976 г. Тэатр імя Якуба Коласа.

12. «Трохграшовая опера» Б. Брэхта. Рэжысёр Б. Луцэнка. 1976. Тэатр імя Максіма Горкага.

11. «Радавыя» А. Дударава. Рэжысёр В. Раеўскі. 1985. Тэатр імя Янкі Купалы.

10. «Бэмбі» Ф. Зальтана. Рэжысёр Ю. Міроненка. 1979 г. Беларускі тэатр юнага гледача.

9. «Камедыя» У. Рудава. Рэжысёры А. Андросік, У. Рудаў. 1992 г. Альтэрнатыўны тэатр, Менск.

8. «Званы Віцебска» У. Караткевіча. Рэжысёр В. Мазынскі. 1974 г. Тэатр імя Якуба Коласа.

7. «Што той салдат, што гэты» Б. Брэхта. Рэжысёр В. Раеўскі. 1969 г. Тэатр імя Янкі Купалы.

6. «Тутэйшыя» Янкі Купалы. Рэжысёр М. Пінігін. 1990. Тэатр імя Янкі Купалы.

5. «Клеменс» К. Саі. Рэжысёр В. Маслюк. 1980 г. Тэатр імя Якуба Коласа.

4. «Трыбунал» А. Макаёнка. Рэжысёр В. Раеўскі. 1971 г. Тэатр імя Янкі Купалы.

3. «Знак бяды» В. Быкава. Рэжысёр В. Маслюк. 1985 г. Тэатр імя Максіма Горкага.

2. «Макбэт» У. Шэкспіра. Рэжысёр Б. Луцэнка. 1974 г. Тэатр імя Максіма Горкага.

1. «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы. Рэжысёр Б. Луцэнка. 1972 г. Тэатр імя Янкі Купалы

Каментары5

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд10

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе32

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд10

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць