Навука і тэхналогіі44

Археолагі знайшлі сведчанне кантактаў Homo sapiens з неандэртальцамі

У пячоры Бача Кіра ў цэнтры Балгарыі палеантолагі знайшлі парэшткі Homo sapiens, якія жылі прыкладна 47 тыс. гадоў таму. Гэта самыя старажытныя з вядомых навуцы прадстаўнікі нашага віду ў Еўропе. Вынікі іх працы апублікаваў навуковы часопіс Nature Ecology & Evolution.

«Аналіз структуры зубоў і мітахандрыяльнай ДНК, выдзеленай з астанкаў, дазваляе адназначна звязаць іх з Homo sapiens. Гэта адкрыццё кажа аб тым, што першыя прадстаўнікі нашага віду патрапілі ва ўмераны кліматычны пояс Еўразіі як мінімум 45 тыс. гадоў назад», — пішуць навукоўцы.

Навукоўцы лічаць, што першыя прадстаўнікі нашага роду, неандэртальцы, з'явіліся ў Еўропе прыкладна 300-400 тыс. гадоў таму. Першыя прадстаўнікі нашага віду, Homo sapiens, апынуліся там значна пазней, каля 40 тыс. гадоў таму. На гэта паказваюць найстаражытнейшыя астанкі Homo sapiens і характэрныя для іх прылады працы, якія навукоўцы знайшлі на мяжы стагоддзяў у пячорах Румыніі і Італіі.

У апошнія гады, пасля таго як навукоўцы знайшлі сляды неандэртальскай ДНК у геноме чалавека, а таксама выявілі нечакана познія стаянкі неандэртальцаў у Іспаніі і Харватыі, навукоўцы пачалі цікавіцца тым, калі менавіта краманьёнцы трапілі на тэрыторыю Еўропы. Адказ на гэтае пытанне можа падказаць антраполагам, як менавіта Homo sapiens і Homo neanderthalensis кантактавалі паміж сабой, а таксама даведацца, як менавіта неандэртальцы зніклі.

Дзякуючы знаходкам з балгарскай пячоры Бача Кіра палеантолагі і палеагенетыкі пад кіраўніцтвам прафесара Інстытута эвалюцыйнай антрапалогіі ў Лейпцыгу (Германія) Жан-Жака Юблана значна адсунулі ў мінулае момант, калі краманьёнцы патрапілі ў Еўропу.

Гэтая пячора — адна з самых вядомых стаянак старажытных людзей у Еўропе. Навукоўцы засяродзіліся на паўднёвых і ўсходніх кутках пячоры, якія іх папярэднікі не вывучалі. У выніку ў грунце на дне пячоры яны знайшлі мноства фрагментаў костак і зубоў.

За выключэннем аднаго чалавечага зуба, які відавочна належаў Homo sapiens, навукоўцы не змаглі вызначыць відавую прыналежнасць гэтых парэшткаў толькі па іх форме. Таму яны дасталі абрыўкі ДНК і бялкоў з костак, а таксама вымералі іх узрост з дапамогай паскаральніка часціц.

Як аказалася, частка гэтых абломкаў, сапраўды, належала чалавеку, тады як астатнія, мяркуючы па малюнку драпін і структуры бялкоў, адносіліся да жывёл, мяса якіх елі насельнікі пячоры. Сярод іх былі бізоны, высакародныя алені, розныя прадстаўнікі роду казіных, а таксама пячорныя мядзведзі, з зубоў якіх пячорныя жыхары рабілі каралі.

Узрост многіх гэтых парэшткаў, у тым ліку зубоў і костак Homo sapiens, аказаўся нечакана вялікім — у некаторых выпадках ён дасягаў 47 тыс. гадоў. Гэта робіць і гэтыя косткі старажытных Homo sapiens, і звязаныя з імі прылады працы пакуль самымі старажытнымі слядамі прадстаўнікоў нашага віду ў Еўропе.

Гэта адкрыццё, як адзначаюць Юблан і яго калегі, кажа пра тое, што неандэртальцы і краманьёнцы дастаткова доўга кантактавалі адзін з адным да таго, як першыя цалкам вымерлі. На карысць гэтага, у прыватнасці, кажуць каралі з зубоў мядзведзя, аналагі якіх звычайна знаходзяць на стаянках неандэртальцаў. Як менавіта праходзілі падобныя «міжкультурныя» ўзаемадзеянні, антраполагам яшчэ трэба высветліць, падсумоўваюць аўтары артыкула.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі5

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве на запыт Польшчы затрымлівалі беларускага добраахвотніка

«Лічаныя хвіліны — і на свет з’явіўся наш герой дня». Мінчанка расказала пра роды на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Паца-Ваца і «Пагоня» — у Варшаве адкрыўся офіс Святланы Ціханоўскай. Паказваем, як там усё выглядае ФОТЫ40

Дом сям’і Віктара Бабарыкі выставілі на аўкцыён6

Нейтральная, але безабаронная. Швейцарыя расчароўваецца ў сваім нейтралітэце11

Маск будзе ствараць дата-цэнтры ў космасе9

«Мы ўсе крыху ў шоку». Беларусы за суткі сабралі 34 тысячы рублёў для школьніцы, на якую з Dana Mall упаў снег2

Праз заяву расійскага дыпламата Кім Чэн Ын спыніў вайсковую дапамогу Расіі — ГУР5

Заробак 4 500 рублёў. Колькі трэба назбіраць, каб купіць жыллё ў крэдыт і колькі застанецца на жыццё2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі5

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць