Ад рэдакцыі9090

Беларускім СМІ забаранілі праводзіць інтэрнэт-апытанні аб рэйтынгу Лукашэнкі

У Беларусі не праводзяцца паўнавартасныя даследаванні палітычнага поля.

Праўладныя сацыялагічныя службы маюць ліцэнзію на правядзенне апытанняў, але калі такія палітычныя даследаванні і ладзяцца, то іх вынікі не трапляюць у публічную прастору. Зрэшты, шараговыя грамадзяне, якім званілі б такія сацыёлагі, паведамлялі б пра гэтыя ў незалежныя СМІ і ў сацсеткі. Але такіх сігналаў няма.

«Нашай Ніве» дакладна вядома толькі як мінімум пра адзін інструмент вымярэння грамадскага стаўлення да Аляксандра Лукашэнкі. Дзяржаўныя сацыёлагі пастаянна праводзяць даследаванні з пытаннем «Ці давяраеце Вы …?» наконт разнастайных інстытуцый — судоў, органаў дзяржбяспекі, ДАІ, цэркваў… Іх вынікі штогод публікаваў Інфармацыйна-аналітычны цэнтр (цяпер БІСД). Сярод гэтых пытанняў ёсць і пытанні даверу «прэзідэнту Беларусі». Гэтыя звесткі ў любым разе скажоныя (закон сацыялогіі — у аўтарытарнай краіне многія людзі баяцца публічна казаць пра сваю нязгоду з уладай), але ўсё адно не трапляюць у публічны доступ.

Адны незалежныя службы разгромленыя, другія вымушана прымаюць правілы гульні і не вымяраюць рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі, каб не быць ушчэнт разгромленымі.

Справа ў тым, што яшчэ ў 2012 годзе ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях быў дададзены артыкул 9.28. «Незаконнае правядзенне апытанняў грамадскай думкі» ў наступнай фармулёўцы: забаронена «правядзенне даследаванняў і апублікаванне вынікаў апытанняў грамадскай думкі, якія адносяцца да грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне, рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбараў прэзідэнта, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, членаў Савета Рэспублікі, без атрымання адпаведнай акрэдытацыі».

Недзяржаўныя СМІ перыядычна публікуюць на сваіх сайтах галасаванкі на тую ці іншую тэму, якая цікавіць аўдыторыю — што вы думаеце пра смяротнае пакаранне? А як ставіцеся да ідэі забараніць аборты? Ці варта было б Беларусі ўступіць у НАТА? Натуральна, гэтыя галасаванкі ніяк не прыраўняеш да паўнавартаснага апытання грамадскага меркавання. Няма ўзроставай, тэрытарыяльнай выбаркі — на пытанне адказвае аўдыторыя канкрэтнага СМІ.

Калі пачалася перавыбарная кампанія, многія беларускія інтэрнэт-выданні, у тым ліку і «Наша Ніва», запусцілі свае галасаванкі: цікава ж, як глядзіць на сітуацыю наша аўдыторыя.

«За каго б вы прагаласавалі на выбарах, калі б там лічылі галасы?» — запыталіся мы.

У сайтаў ёсць розныя тэхнічныя магчымасці адсочваць магчымыя накруткі, усё ж кожны з нас адказвае сваёй рэпутацыяй. Пабачыўшы накруткі за Алега Гайдукевіча, мы адкруцілі штучныя галасы ў яго падтрымку. 

Аказалася, 50% чытачоў «Нашай Нівы» больш падабаецца Віктара Бабарыка, 18% — Сяргей Ціханоўскі (хоць ён асабіста нават не ўдзельнічае ў выбарах), а 3% — Аляксандр Лукашэнка. Вось такая яна, аўдыторыя «НН».

Трохі іншая фармулёўка была ў галасаванні чытачоў Tut.by: «Калі б выбары адбыліся заўтра і ўсе прэтэндэнты былі б зарэгістраваныя ЦВК, за каго б вы прагаласавалі?» Рэдакцыя спецыяльна ўдакладняла, што «апытанне нельга разглядаць як сацыялагічнае даследаванне, паколькі яно адлюстроўвае толькі меркаванне прагаласаваўшых карыстальнікаў партала».

У выніку выказалася 70 тысяч чалавек. 55% удзельнікаў галасавання на Tut.by за Бабарыку, 6% — за Лукашэнку.

Таксама былі апытанні аўдыторыі на Onliner.by, «Радыё Свабода», Telegraf.by і іншых медыя.

Наколькі нам стала вядома, бліжэйшае акружэнне Аляксандра Лукашэнкі аказалася пад уражаннем ад вынікаў галасавання на сайтах незалежных медыя. Было прынята рашэнне прадухіліць магчымасць з’яўлення такіх апытанняў у будучыні.

У Акадэміі навук было склікана экспертнае кола на чале з дырэктарам Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук Генадзем Каршуновым. (Адзначым, што навукоўцы пазітыўна адгукаюцца пра змены ў працы інстытута з яго прыходам на месца звольненага Ігара Катлярова, які ўзначальваў арганізацыю ў 2008-2018.) Навукоўцы прыйшлі да высновы, што галасаванні на «Нашай Ніве» і на Tut.by можна лічыць «апытаннем грамадскай думкі, якое адносяцца да грамадска-палітычнай сітуацыі». А значыцца, выданні могуць быць прыцягнутыя да адказнасці.

«Наша Ніва» папрасіла Генадзя Каршунова патлумачыць пазіцыю.

«Метадычна гэта тонкі момант. Безумоўна, тыя мерапрыемствы, якія сайты праводзілі на сваіх пляцоўках, нельга назваць «сацыялагічным даследаваннем», бо ніякіх патрабаванняў па методыках не выканана, — сказаў Генадзь Каршуноў нашаму карэспандэнту.

— Тут пытанне ў тым, што можна і трэба разумець пад «масавай свядомасцю». Можна казаць пра масавую свядомасць розных груп насельніцтва — і прафесійных груп, і тэрытарыяльных груп. Тут (у сітуацыі з апытаннямі ў інтэрнэце — «НН») крытэр прафесійнага ці тэрытарыяльнага не працуе. Але паказчык масавасці захоўваецца. Таму мы лічым, што мерапрыемствы такога роду ў інтэрнэце тэарэтычна можна аднесці да апытанняў грамадскай думкі», — сказаў ён нашаму карэспандэнту.

Гэтае экспертнае заключэнне Акадэміі навук — той дакумент, з якім Міністэрства ўнутраных спраў можа цяпер штрафаваць любыя сайты за правядзенне падобных «палітычных» галасаванняў. Паводле КаАП, юрыдычныя асобы могуць быць пакараныя на суму да 2700 рублёў, ніжняй планкі няма, дакладны памер можа вызначаць суд. Пры паўторным «парушэнні» — ад 540 да 5400 рублёў.

Калі ж апытанне ладзіць фізічная асоба, напрыклад, у сваім акаўнце ў тэлеграме ці «УКантакце», яе тэарэтычна могуць пакараць на суму да 540 рублёў. Але калі прызнаць віну і раскаяцца, то ўсяго 13,5 рубля.

Менавіта столькі цяпер каштуюць апытанні: вы за Бабарыку, Лукашэнку ці Ціханоўскага.

Каментары90

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС53

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі беларускамоўнага дыджэя з Амсціслава — падобна, за Гаюн5

«Крамбамбуля» анансавала вялікі канцэрт на 25 Сакавіка ў Варшаве1

Сяброўка пра забітую ў М'янме беларуску: Яна была вельмі наіўная і шчыра верыла ў людзей16

Трамп пра «Тамагаўкі»: У нас іх шмат, але яны патрэбныя нам9

Смяротнасць сярод моладзі Усходняй Еўропы расце насуперак сусветным тэндэнцыям1

У Мёрскім раёне лекцыі пра сямейныя каштоўнасці мясцовыя начальнікі чыталі пенсіянерам ФОТЫ5

У Крамлі расказалі, пра што Трамп гаварыў з Пуціным2

«Адменім роўмінг, казалі яны. У выніку адмянілі інтэрнэт». Беларусы расказалі, што ў Расіі не працуе роўмінг ні А1, ні МТС8

У Запарожскай вобласці загінуў ваенкар «РИА-Новости» Іван Зуеў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС53

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць