Свет66

Былы дарадца Трампа расказаў у мемуарах, навошта ездзіў у Мінск

У сваёй кнізе мэмуараў «The Room Where it Happened» («Пакой, у якім усё адбылося») былы дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан некалькі разоў згадвае Беларусь, паведамляе Свабода.

Ён апісвае падзеі, якія адбываліся падчас і напярэдадні яго візыту ва Ўсходнюю Эўропу ў леташнім жніўні. Празь некалькі тыдняў яго адправілі ў адстаўку.

У мэмуарах Болтан кажа, што абмяркоўваў з прэзыдэнтам Украіны Зяленскім Беларусь і Малдову і іх праблемы з Расеяй і карупцыяй.

«29 жніўня я вылецеў з Кіеву ў Малдову і Беларусь, працягваючы свае паездкі па былых рэспубліках СССР. Я хацеў паказаць Расеі, што мы ўвесь час факусуемся на яе пэрыфэрыі, а ня проста пакідаем гэтыя дзяржавы, якія змагаюцца, сам-насам з Масквой… У прыватнасьці, у Менску, нягледзячы на тое, што ў Аляксандра Лукашэнкі былі не настолькі адметныя дасягненьні ў галіне правоў чалавека, я хацеў даказаць, што ЗША ня сталі б проста назіраць, як Расея паглынае Беларусь, што Пуцін, падобна, разглядаў сур’ёзна», — піша Джон Болтан у сваёй кнізе.

Былы дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы, які правёў 31 жніўня ў Варшаве сустрэчу сакратароў радаў бясьпекі Беларусі, Украіны і Польшчы, тлумачыць, што тая сустрэча павінна была сыгналізаваць «іншым былым савецкім рэспублікам, што ні мы, ні яны не павінны быць пасіўнымі, калі яны сутыкаюцца з ваяўнічасьцю Расеі ці пагрозамі іх унутранаму кіраваньню… Пасьля таго, як я пайшоў у адстаўку, адміністрацыя і іншыя, здаецца, рухаліся ў тым жа кірунку», — піша Джон Болтан.

Напярэдадні выхаду кнігі сваіх мэмуараў, якая яшчэ да публікацыі выклікала скандал у Вашынгтоне, Джон Болтан у інтэрвію ABC даў ацэнку прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну і палітыцы адміністрацыі Дональда Трампа ў дачыненьні да Масквы.

Як сьцьвярджае Болтан, праблема цяперашняй адміністрацыі ЗША ў тым, што ў яе няма выразнай палітыкі ў дачыненьні да Расеі. Яна зрабіла шэраг крокаў, якія сам Болтан лічыць слушнымі: напрыклад, абвясьціла аб выхадзе з дамовы пра ракеты сярэдняй і меншай далёкасьці або наклала на Расею шэраг санкцыяў, — аднак за ўсім гэтым не прасочвалася цэльнай палітычнай лініі.

Рэзка скрытыкаваў Болтан непасрэдна прэзыдэнта Трампа, высока ацаніўшы пры гэтым Уладзіміра Пуціна. Паводле Болтана, расейскі прэзыдэнт «ня бачыць сурʼёзнага суперніка» у асобе Трампа і «можа граць на ім як на скрыпцы». Канкрэтных прыкладаў ён, зрэшты, не прывёў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць