Інтэрнэт і СМІ

1 млн падключэнняў у нядзелю: як беларусы выкарыстоўваюць Psiphon

З сярэдзіны жніўня, калі ў Беларусі ўпершыню заблакавалі інтэрнэт, беларускія карыстальнікі прапусцілі 4,81 петабайта (!) трафіку праз праграму Psiphon. Пра гэта Еўрарадыё расказаў прэзідэнт і сузаснавальнік Psiphon Майкл Хол. 

4,81 петабайта, або 4810 тэрабайт — велізарны аб'ём інфармацыі. Такім можна цалкам забіць 17,5 тысяч iPhone з 256 гігабайтамі памяці.

Psiphon стаў шырока вядомы беларусам у жніўні 2020 года. Дзякуючы гэтай праграме можна абысці блакаванне інтэрнэту.

Толькі 6 снежня, калі прайшоў апошні на гэты момант пратэсны марш, калі былі праблемы з падключэннем да тэлеграма, беларускія карыстальнікі падключаліся да Psiphon 1,234 млн разоў.

Майкл Хол расказаў і пра колькасць беларускіх карыстальнікаў праграмы. У жніўні 2020 года іх было амаль 2,5 млн — гэта амаль палова ўсяго дарослага насельніцтва Беларусі. Затым, калі інтэрнэт сталі адключаць толькі ў нядзелі, актыўных карыстальнікаў стала менш, але лічбы ўсё роўна ўражваюць. У лістападзе, да прыкладу, Psiphon выкарыстоўвалі больш за 312 тысяч беларусаў.

Хол адказаў нам і на пытанне пра то, як Psiphon, створанаму спецыяльна для барацьбы з інтэрнэт-цэнзурай у аўтарытарных і таталітарных дзяржавах, удаецца абыходзіць абмежаванні, якія ўлады ўсталёўваюць пры дапамозе сучасных тэхналогій DPI, што займаюцца фільтраваннем і аналізам сеткавых пакетаў.

— У цяперашні час Psiphon мае дзевяць наладжвальных пратаколаў, прызначаных для абыходу ўсіх відаў блакавання, — кажа Хол. — Несумненна, DPI — гэта новае пакаленне фільтрацыі, якое з'яўляецца найбольш складаным на сённяшні дзень, бо яна [фільтрацыя] выконваецца ў рэжыме рэальнага часу. Тым не менш Psiphon змог «заблытаць» і абысці сістэму фільтрацыі DPI, якая была ўкаранёная ў Беларусі і з'яўляецца асноўнай прычынай таго, чаму Psiphon так шырока выкарыстоўваецца. Іншыя VPN-сэрвісы проста не гатовыя для барацьбы з такімі складанымі выклікамі.

Пры гэтым, адзначае Хол, улады Беларусі вельмі сур'ёзна падышлі да пытання блакавання інтэрнэту.

— Беларусь выкарыстоўвае практычна ўсе наяўныя ў распараджэнні методыкі. Пералічваць іх не мае сэнсу, бо ўсе яны ўзаемазвязаныя, — кажа ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Белавежскай пушчы чэзнуць векавыя дубровы. Навукоўцы патлумачылі, што адбываецца2

Аператара А1 збіраюцца пакараць за прымусовы перавод карыстальнікаў на больш дарагі тарыф2

Чалавек-павук (Том Холанд) прайграў у конкурсе двайнікоў Чалавека-павука1

Куды падзелася экс-дэкан журфака БДУ Вольга Самусевіч, якая рэпрэсавала студэнтаў у 2020‑м?

З'явіўся мабільны дадатак з грамадскімі прыбіральнямі Мінска3

Палонны жыхар Бабруйска расказаў, як пасля п'янкі са знаёмымі ў саўне паехаў ваяваць за Расію за кампанію з імі5

Аўтары хіта-мільённіка «August» Intelligency рыхтуюць свой дэбютны беларускамоўны альбом1

Ці гэта дакладна можна есці? 10 беларускіх прадуктаў, якія вас здзівяць8

Ціханоўская ўдзельнічае ў Канферэнцыі па аднаўленні Украіны ў Гданьску, на якую не паехаў Зяленскі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Што танная нафта прынясе Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць