Свет

Кароль Карл вырашыў не пераязджаць у Букінгемскі палац пасля завяршэння рамонту

Кароль Карл ІІІ і каралева Каміла. Фота: Alistair Grant / AP

Брытанская каралеўская сям'я апублікавала звесткі аб сваіх фінансах, з якіх вынікае, што кароль Карл і яго жонка, каралева Каміла, не будуць пераязджаць у Букінгемскі палац пасля завяршэння рамонту гэтай рэзідэнцыі брытанскіх манархаў. Чакаецца, што работы коштам 369 мільёнаў фунтаў завершацца ў наступным годзе, піша Бі-бі-сі.

Букінгемскі палац, які з'яўляецца рэзідэнцыяй манархаў з 1837 года, па-ранейшаму будзе служыць адміністрацыйным цэнтрам брытанскай манархіі, аднак афіцыйным месцам жыхарства Карла застанецца размешчаны непадалёк Кларэнс-хаўс.

Паводле слоў прадстаўнікоў каралеўскага двара, такое рашэнне было прынята для таго, каб палегчыць доступ грамадскасці ў Букінгемскі палац.

Рамонт гістарычнага комплексу ў цэнтры Лондана працягваецца ўжо дзясяты год і павінен быць завершаны ў сакавіку. У ходзе работ, сярод іншага, замяняюцца электраправодка, вадаправодныя трубы і катлы. Частка гэтага абсталявання выкарыстоўваецца ўжо каля 60 гадоў, што стварае рызыку ўзнікнення пажараў або затаплення.

Кароль Карл і каралева Каміла жывуць у Кларэнс-хаўсе (ён размешчаны побач з гістарычным Сэнт-Джэймскім палацам) з 2005 года, калі адбылося іх вяселле. Раней у Кларэнс-хаўсе жыла маці каралевы Лізаветы II. Цяпер каралю і каралеве ўжо амаль па 80 гадоў, і паведамляецца, што ніводнаму з іх не хацелася перажываць нязручнасці, звязаныя з пераездам у Букінгемскі палац і пераводам туды ўсяго свайго персаналу.

Букінгемскі палац, фота Wikimedia Commons 

Акрамя таго, існуюць асцярогі, што калі афіцыйнай рэзідэнцыяй караля стане Букінгемскі палац, то з меркаванняў бяспекі давядзецца скараціць колькасць наведвальнікаў. Таксама для публікі можа быць даступна меншая колькасць памяшканняў.

Калі ж кароль не будзе пастаянна жыць у Букінгемскім палацы, комплекс будзе адкрыты для наведвальнікаў на працягу больш працяглага часу, што дазволіць павялічыць даходы ад продажу білетаў. Цяпер Дзяржаўныя залы палаца адкрыты для публікі кожнае лета, а таксама ў асобныя дні цягам года.

Пасля завяршэння рамонту кароль будзе праводзіць у Букінгемскім палацы мноства розных мерапрыемстваў, у тым ліку дзяржаўныя банкеты, прыёмы, а таксама традыцыйныя аўдыенцыі з прэм'ер-міністрамі Вялікабрытаніі і новымі пасламі.

«Яго Вялікасць захоўвае вялікую прыхільнасць да Букінгемскага палаца і глыбока паважае яго ролю ў каралеўскім і грамадскім жыцці», — заявіў афіцыйны прадстаўнік палаца. Калі кароль знаходзіцца ў Лондане, як над Букінгемскім палацам, так і над Кларэнс-хаўсам уздымаецца спецыяльны каралеўскі штандар.

Асабісты казначэй караля Джэймс Чалмерс пацвердзіў, што кароль і каралева не будуць жыць у Букінгемскім палацы, але там застануцца прыватныя пакоі, якімі манархі змогуць карыстацца на працягу працоўнага дня.

«Гэта адначасова і змена ў параўнанні з мінулым, і прызнанне будучыні. Але я хачу падкрэсліць, што ва ўсіх іншых адносінах Букінгемскі палац і надалей застанецца як цырыманіяльным, так і працоўным цэнтрам каралеўскага жыцця», — сказаў Чалмерс.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?5

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Запасы газу ў ЕС — адны з самых нізкіх за апошнія гады10

Японскія крэветкі захапілі дэльту Дуная і пачалі выцясняць ракаў2

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага4

Завязлі ў магнітных пясках і здзівіліся цэнам у кавярнях. Беларус расказаў, як з'ездзіў з сям'ёй на машыне ў Грузію5

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?5

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць