Ад рэдакцыі

Новыя «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!»: шукайце ў кіёсках і гіпермаркетах

Выйшлі новыя нумары дзіцячых часопісаў «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!»: шукайце ў кіёсках і гіпермаркетах.

У «Дуду» гэта №12, а ў «Асцярожна: дзеці!» №11 за гэты год.

Тэма нумара «Асцярожна: дзеці!» — віртуальная рэальнасць. У нумары — новы комікс з прыгодамі Ціма і Мары, настолка «Каляровыя парталы», рэцэпт імбірнага печыва і апавяданне з цыкла «Расследуюць дзеці» «Лабірынт у палацы». 

Нагадаем, што ў «Асцярожна: дзеці!» галоўныя героі — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Занадта Разумны Смартфон — разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.

І заадно разам з чытачамі спазнаюць свет. У часопісе — і карысная інфармацыя, і захапляльныя прыгоды, і заданні, якія трэба выканаць, і конкурсы, у якіх можна перамагчы, і QR-коды, па якіх можна будзе выйсці на старонкі ў інтэрнэце з цікавай інфармацыяй.

Купляйце і чытайце! А найлепш — выпісвайце! Гэта самы выгадны варыянт. Падпісны індэкс «Асцярожна: дзеці!» — 75080 (ведамасны 750802). 

У «Дуду» гэтым разам настолка «Я іду шукаць», казка «Як Вусацік у двары канцэрт зладзіў», комікс і, вядома, новая Пластыляндыя.

Купляйце і чытайце! А найлепш — выпісвайце! Гэта самы выгадны варыянт. Падпісны індэкс «Дуду» — 75081 (ведамасны 750812).

Нагадаем, што папярэднія нумары часопісаў былі прысвечаныя зоркам і космасу, правам звяроў, катам і вірусам, метро і булачкам, вадзе і марожанаму.

Калі часопісаў не засталося ў шапіках, пытайцеся ў гіпермаркетах, а таксама ў кнігарнях:

Вось агульны спіс кнігарань, дзе можна знайсці нашы часопісы ў розных гарадах:

Мінск

«Акадэмкніга» (на станцыі метро «Акадэмія навук»)

Філіял «Акадэмкнігі» на Багдановіча, 46

«Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе)

Кніжны кірмаш па вул. Даўмана, 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б

«Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9)

«Рагна» (Сухая, 4, метро «Фрунзенская»)

ды іншыя

Поштай ці з дастаўкай на дом

вы можаце яго замовіць праз Kniganosha.byHalijafy.by, Knihi.byAkademkniga.by.

Гродна

«Цудоўня» (вул. Кірава, 3)

ды іншыя

Брэст

«Іскра»

ды іншыя

Гомель

«Кніжны свет» (пр. Леніна, 45) 

Віцебск

«Светач» (вул. Кірава, 10)

ды іншыя

Магілёў

«Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48)

ды іншыя

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (вул. Горкага, 31).

Баранавічы

«Кнігі» (вул. Савецкая, 73)

Маладзечна

«Спадчына» (вул. Прытыцкага, 7) 

Ліда

«Кніжны свет» (пр. Перамогі, 33) 

Наваполацк

«Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145) 

«Усход» (вул. Кірава, 4)

Каментары

Цяпер чытаюць

Адзіны вядомы партрэт Васіля Цяпінскага аказаўся выявай французскага архітэктара

Адзіны вядомы партрэт Васіля Цяпінскага аказаўся выявай французскага архітэктара

Усе навіны →
Усе навіны

Джэй Дзі Вэнс: Амерыканскі мірны план накіраваны на тое, каб спыніць забойствы, захоўваючы пры гэтым суверэнітэт Украіны31

Адзін з супермаркетаў Мінска паставіў апарат для нарэзкі хлеба6

У Шчорсах зноў прадаюць «Мураванку Храптовічаў». Гэтым разам за 84 рублі5

Стылістка назвала топ-5 самых модных беларусак15

У Прыпяці злавілі гіганцкага сома-волата. Але праверыць гэта немагчыма

Трамп: У нас ёсць план, Зяленскаму ў пэўны момант давядзецца нешта прыняць13

Каманда маленькага карыбскага вострава Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі згуляе на чэмпіянаце свету па футболе. Што за востраў і як такое атрымалася?3

Навукоўцы выявілі, што ў ільвоў ёсць два тыпы рыку

У Вільні сабраўся Сход неабыякавых апанентаў Ціханоўскай. Прыйшла нават Карач — пагроза нацбяспецы Літвы43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзіны вядомы партрэт Васіля Цяпінскага аказаўся выявай французскага архітэктара

Адзіны вядомы партрэт Васіля Цяпінскага аказаўся выявай французскага архітэктара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць