Шмат хто з людзей, якія маюць праблемы са слыхам, саромеюцца карыстацца слыхавымі апаратамі. Гэта звязана з тым, што звычайна такія прылады былі велізарнымі і нязручнымі, але цяпер усё змянілася.

Сёння можна выбіраць паміж маленечкімі прыладамі, якія цяжка заўважыць у вуху, і апаратамі, падобнымі да звычайных бесправадных навушнікаў. Існуюць нават адмысловыя праграмы для айфонаў, якія працуюць са звычайнымі навушнікамі і не патрабуюць дадатковага абсталявання.
Ніколі раней людзі, якія маюць праблемы са слыхам, не мелі столькі магчымасцяў для выпраўлення сітуацыі. Варта імі карыстацца, каб палепшыць якасць жыцця, бо страту слыху часта звязваюць з павышанай рызыкай дэпрэсіі і зніжэннем інтэлекту. Але вельмі важна знайсці правільную матывацыю для сябе, каб куплены слыхавы апарат не застаўся ляжаць у шуфлядцы. Таксама трэба вызначыць, для чаго канкрэтна вам патрэбны слыхавы апарат, і падбіраць яго з улікам сваіх мэт, распавядае The Wall Street Journal.
Нават слухаўкі AirPods Pro ад кампаніі Apple могуць зрабіць ціхія гукі больш гучнымі. Таксама існуюць праграмы, якія працуюць з іншымі прыладамі, напрыклад, са слыхавымі апаратамі, і дапамагаюць аддзяліць маўленне ад шуму.
Самыя сучасныя слыхавыя апараты знешне нагадваюць элегантныя навушнікі для праслухоўвання музыкі. Шмат з іх цяпер маюць вылічальныя характарыстыкі смартфонаў, каб з дапамогай машыннага навучання даць карыстальнікам магчымасць змяняць налады ў залежнасці ад умоў працы, у той час калі старыя апараты проста рабілі ўсе гукі гучней.
Гэта працуе пры дапамозе спецыяльных мабільных праграм. Але вытворцы слыхавых апаратаў ведаюць, што пажылыя людзі маюць цяжкасці з выкарыстаннем такіх праграм. Таму некаторыя мадэлі апаратаў працуюць і без іх, але ў такім выпадку людзі не могуць атрымаць усе бонусы ад адаптацыі апарата пад іх патрэбы.
-
Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць
-
Google запусціла Gemini 3.5 Transcribe для расшыфроўкі мовы. У спісе ёсць і беларуская
-
Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары