Навука і тэхналогіі

У Крамянёвай даліны з'яўляецца новы канкурэнт: Тэхас

Тэхас чарговы раз спрабуе стаць тэхналагічным цэнтрам ЗША.

Фота Depositphotos.com

У 1970-х гадах горад Осцін, сталіца штата Тэхас, мог стаць тэхналагічным цэнтрам ЗША, але дасягнуць поспеху Крамянёвай даліны так і не ўдалося. Гораду бракавала таленавітых распрацоўшчыкаў, буйных працадаўцаў і венчурнага капіталу.

Аднак інфраструктурная дэградацыя гарадоў Крамянёвай даліны і меншыя падаткі ў Тэхасе пабудзілі некаторыя тэхналагічныя кампаніі, а разам з імі і многіх інвестараў пераехаць з Каліфорніі ў Тэхас. Сярод іх кампаніі Ілана Маска Tesla і SpaceX, якія цяпер укладваюць вялізныя інвестыцыі ў гэты раён, а сам Ілан Маск заявіў, што пераязджае з Каліфорніі ў Тэхас. Карпарацыя Oracle і невялікая колькасць венчурных капіталістаў таксама пайшлі на гэты крок.

Але калі Осцін збіраецца стаць цэнтрам праграмнага забеспячэння і стартапаў накшталт Сіэтла або Сан-Францыска, гэтага ўсё роўна недастаткова. Каб замацаваць гэту тэндэнцыю, кіраўніцтву Тэхаса неабходна забараніць прымусовае выкананне неканкурэнтных пагадненняў, піша выданне Bloomberg.

Неканкурэнтныя пагадненні абмяжоўваць супрацоўніка ў пераходзе з адной тэхналагічнай кампаніі ў іншую. Такія пагадненні падпісваюцца з мэтай, каб ідэі адной кампаніі не прасочваліся ў іншыя.

Аднак прадухіленне распаўсюджвання гэтых ідэй наносіць шкоду ўсёй эканоміцы рэгіёну. Вельмі часта наяўнасць аднаго і таго ж супрацоўніка ў розных кампаніях дапамагае кампаніям дасягнуць вялікага поспеху. Адну і тую ж ідэю можна камбінаваць па-рознаму і тым самым ствараць новыя тэхналогіі і прадукты.

Напрыклад, кампанія Fairchild Semiconductor стварыла шмат даччыных кампаній, якія і заклалі аснову для Крамянёвай даліны. Аднак гэта было б немагчыма, каб Каліфорніі дазволіла прымусовае выкананне неканкурэнтных пагадненняў. Эксперты мяркуюць, што якраз адмова Каліфорніі прытрымлівацца такіх пагадненняў паспрыяла таму, што Крамянёвая даліна стала тэхналагічным цэнтрам ЗША.

Менавіта таму Тэхасу неабходна змяніць заканадаўства, каб павялічыць сваю канкурэнтаздольнасць перад Каліфорніяй. Хутчэй за ўсё, новы закон сутыкнецца з супрацівам з боку буйных кампаній, аднак тая невялікая выгада, якую яны атрымліваюць ад неканкурэнтных пагадненняў, шкодзіць эканоміцы усяго Осціна. Неканкурэнтныя пагадненні — гэта абмежаванне свабоды перамяшчэння працоўнай сілы, што ў выніку разбурае рынак. А рынак, у сваю чаргу, важнейшы за прывілегіі пэўнай кампаніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек6

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць