Грамадства

Кіраўнік палётаў не менш за 10 разоў у эфір сказаў: «Катапультуйся!» Апублікаваныя першыя звесткі самапісцаў Як-130

Мінабароны апублікавала першыя вынікі расшыфроўкі з бартавых самапісцаў пацярпелага катастрофу самалёта Як-130 у Баранавічах, у выніку чаго загінулі два пілоты.

Фота «Наш край»

Пра гэта распавёў камандуючы ВПС і войскамі СПА Беларусі Ігар Голуб.

«Ужо дакладна магу сказаць: аварыйная сітуацыя адбылася ў гарызантальным палёце самалёта Як-130 над аэрадромам Баранавічы. Экіпаж пасля ўзнікнення аварыйнай сітуацыі паведаміў кіраўніку палётаў пра адмову сістэмы кіравання, што пацвярджаецца матэрыяламі кантролю чорных скрынь», — сказаў Ігар Голуб.

«У такой сітуацыі, згодна з патрабаваннямі дакументаў, а менавіта кіраўніцтва па лётнай эксплуатацыі самалёта Як-130, экіпаж абавязаны быў пакінуць самалёт — катапультавацца. Кіраўнік палётаў не менш за 10 разоў у эфір падаў каманду: «Катапультуйся! Катапультуйся! Скачы!». У гэты час самалёт перайшоў у некіраваны хаатычны рух і яго траекторыя пачала ўхіляцца налева, г. зн. у бок горада».

«Экіпаж не пакінуў самалёт, працягваў змагацца і яму ўдалося перайсці на рэзервовую сістэму кіравання. У гэтым выпадку рэзервовая сістэма дазволіла стабілізаваць толькі кірунак палёту, і экіпажу ўдавалася змяняць кірунак палёту, але не вышыню — вышыня працягвала інтэнсіўна падаць. Як паказваюць сродкі аб'ектыўнага кантролю, ад моманту стварэння аварыйнай сітуацыі да падзення самалёта ў пункт прайшло крыху больш за хвіліну.

У гэтых умовах неймавернымі намаганнямі на вышыні каля дзесьці 50 метраў (больш дакладна, мы расшыфруем, паведаміць пасля заканчэння расследавання ўжо старшыня дзяржаўнай камісіі) экіпажу ўдалося выраўняць, стабілізаваць кірунак палёту неймавернымі намаганнямі і накіраваць самалёт менавіта ў той адзіны пункт, які быў па-за жылымі пабудовамі.

«На жаль, ужо перад гарантаваным падзеннем у гэты пункт, экіпажу не хапіла вышыні для прыняцця рашэння і бяспечна пакінуць самалёт.

Паводле звестак бартавых самапісцаў, на гэты момант мы бачым, што экіпаж кіраваў і ўздзейнічаў на ручку кіравання самалётам і на педалі, якія змяняюць кірунак палету да моманту дотыку зямлі.

Гэта тое, што цяпер вядома пасля папярэдніх першых вынікаў чорных скрынь.

Але ўжо ў гэтай сітуацыі я, як камандуючы, бачу, што экіпаж праявіў самыя лепшыя якасці беларускіх вайскоўцаў — ён да канца выконваў свой воінскі абавязак, ён цаной свайго жыцця выратаваў жыцці мірных нашых грамадзян. Гэта сапраўдныя патрыёты нашай краіны», — дадаў Ігар Голуб.

Каментары

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю12

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Ураджэнку Мінска не ўзялі на дыпламатычную службу Германіі, бо ў яе застаўся бацька ў Беларусі15

У цэнтры Варшавы паляк напаў на беларуску пасля таго, як пачуў яе акцэнт142

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце змяніла назву3

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты1

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня3

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска30

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Хаскі з Мінска стаў тварам новай калекцыі Mark Formelle. За гэта ён атрымаў адну футболку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю12

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць