Грамадства3232

Былая палітзняволеная Ася Булыбенка робіць выставу карцін, напісаных пасля аборту

«Толькі потым я ўсвядоміла, што малявала яе — маю малютку, як я яе называла», — дзеліцца Ася ў інтэрв'ю Most. Праз забарону на аборты ў Польшчы, дзе цяпер жыве дзяўчына, яна вырашыла ехаць у Літву.

У Варшаве пройдзе выстава карцін былой палітзняволенай Асі Булыбенка, якую асудзілі па «справе студэнтаў». Праз мастацтва дзяўчына перажывае свой цяжкі досвед.

Выстава Sununfollowers складаецца з серыі карцін са сланечнікамі, якія Ася стварала на працягу некалькіх тыдняў пасля перапынення цяжарнасці. На гэты крок яна пайшла, будучы ў аб’юзіўных адносінах з былым маладым чалавекам.

Афіша выставы

Ася зацяжарала год таму. Праз забарону на аборты ў Польшчы, дзе цяпер жыве дзяўчына, яна паехала ў Літву.

Першы сланечнік Ася намалявала праз месяц пасля аборту. У хуткім часе пасля гэтага дзяўчына трапіла ў псіхіятрычную клініку ў Літве з дыягназамі дэпрэсія, анарэксія і ПТСР — посттраўматычнае стрэсавае расстройства.

Там яна намалявала яшчэ некалькі прац, у тым ліку тую, дзе сланечнік выяўлены ўнутры яе.

«Толькі потым я ўсвядоміла, што малявала яе — маю малютку, як я яе называла, — дзеліцца мастачка ў інтэрв'ю Most. — Біялагічна гэта быў проста эмбрыён. Старалася сабе гэта выклікаць у галаве і ўнушыць, каб супакоіць. Але псіхалагічна я паспела прывязацца, бо тэрмін быў не тыдзень, не два і не тры. Не было ніякага пахавання. Для мяне гэта гора».

Праз выставу Ася хоча падняць тэму абмежаванняў на аборты ў Польшчы і паказаць, з якімі асабістымі перажываннямі могуць сутыкацца жанчыны ў падобных сітуацыях.

У межах выставы будзе арганізаваны збор ахвяраванняў (данатаў), частку з якіх Ася збіраецца афіцыйна перадаць арганізацыі Aborcyjny Dream Team, якая абараняе рэпрадуктыўныя правы жанчын і змагаецца за дэкрыміналізацыю абортаў у Польшчы.

Каментары32

  • SOS
    31.07.2026
    Хай бы хто з гэтых Зазулінскіх-Базараў дапамог дзяўчыне. Відавочна, цалкам не прыдатная ўжо да жыцця ў соцыюме. Трэба тэрмінова ізаляваць ад беларускай трасцы, вывозіць у адмежаванае ад рэвалюцыі грамадства і скіроўваць у нейкую справу. Цяжка бачыць, як загінаецца маладая дзеўка!
  • Беларус
    31.07.2026
    Дзяўчынка вар'яцее. Сама пацярпела, а ў галаве - па-ранейшаму фемская муць. Замест каб абараняць жыццё - абараняе аборты. Аборт - гэта забойства безабароннага дзіцяці.
  • Дрысяж
    31.07.2026
    У дзяўчынкі шыза.

    Логікі нуль. Прыхільнікі абортаў кажуць, што спарон - гэта частка цела жанчыны. Ну няхай. Але ж вы не ладзіце пахаванне адрэзанаму пальцу, напрыклад. Калі ўлічыць, што гэта чалавек, якому трэба пахаванне, то тады Ася пайшла на забойства.

    Тут альбо крыжык зняць, альбу трусы надзець.

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома7

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлеграм-канал Марыны Золатавай прызналі экстрэмісцкім1

На «Беларуськаліі» загінуў 29‑гадовы рабочы

Ціханоўская заклікала беларусаў на эміграцыі быць больш актыўнымі, а не спадзявацца на кабінеты56

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу13

У Венесуэле пачаліся перамовы паміж уладамі і апазіцыяй1

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot19

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома7

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць