Грамадства33

У «Мінскзяленбудзе» пракаментавалі з'яўленне на мінскім праспекце ліп у вазонах

На праспекце Незалежнасці ў Мінску зноў з'явяцца ліпы — гэтым разам іх высаджваюць у адмысловыя вазоны. Па стане на 31 ліпеня ўжо паставілі 52 ліпы, а ўсяго ў найбліжэйшыя дні цэнтральную магістраль плануюць аздобіць прыкладна 150 такімі дрэвамі, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота: «Мінск-Навіны»

Такое рашэнне з'явілася пасля абнаўлення тратуараў на праспекце Незалежнасці. На месцы старых дрэў частку ўчасткаў выклалі пліткай, а на яе паставілі вазоны з дрэвамі. Такі падыход не вельмі спадабаўся карыстальнікам сацыяльных сетак. 

У «Мінскзеленбудзе» патлумачылі, што на ўчастку да скрыжавання з вуліцай Янкі Купалы плануюць размясціць каля 150 дрэў.

Фота: «Мінск-Навіны»

Выбар менавіта ліпаў звязаны з тым, што гэтыя дрэвы традыцыйна раслі на праспекце. Акрамя таго, ліпы добра пераносяць фармавальную абрэзку, таму ім можна надаваць патрэбную форму.

Паводле наяўных планаў, дрэвы ў вазонах будуць знаходзіцца на праспекце пастаянна, у тым ліку і зімой. Вышыня вазонаў перавышае метр, таму дарожныя супрацьгалалёдныя рэагенты павінны менш трапляць на дрэвы. Калі ж зімовыя ўмовы акажуцца неспрыяльнымі, вазоны з ліпамі змогуць часова прыбіраць.

Фота: «Мінск-Навіны»

У «Мінскзяленбудзе» раней тлумачылі, што старыя дрэвы ўздоўж праспекта Незалежнасці моцна пацярпелі ад супрацьгалалёдных рэагентаў, якімі апрацоўваюць вуліцы зімой, а таксама ад выхлапных газаў. Нягледзячы на падкормку, паліванне і іншыя меры догляду, захаваць частку насаджэнняў не ўдалося.

Таму замест новых дрэў у зямлі на цэнтральнай магістралі і вырашылі выкарыстаць ліпы ў спецыяльных вазонах.

Каментары3

  • Намасце
    31.07.2026
    А на вазонах намалююць рэкламу анлайн-казіно "Betera".
    Ці рэкламу "Круці гуся" MaхLine.
  • На зіму вывезці ў лес ажываць
    31.07.2026
    На зіму прыбірайце з праспекта ў парк. Зімой падохнуць. Яшчэ і гірлянды павесяць на іх. Дакладна падохнуць.
  • Жах
    01.08.2026
    Выглядае найпрост жахліва. Каму сказаць, што гэта Беларусь - не павераць. Яна ж знаходзіцца не ў пяшчаных стэпах. Паглядзьце, Алма Аты выглядае зелянейшы за гэта вось.
    Божухна, што стварыла з краінай адна ненажэртая пачвяра?!

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць