Гісторыя

Выйшла карта-даведнік «Мінск-гістарычны» — з гістарычнымі назвамі вуліц, помнікамі і картай Замчышча

Беларускі краязнаўца Іван Сацукевіч стварыў карту-даведнік «Мінск-гістарычны», што выйшаў у выдавецтве «Белкартаграфія».

Карта-даведнік невялікая. Гэта ўсяго дзве старонкі памерам 65 на 94 см.

У чым яе адметнасць?

«Пачнём з таго, што яна такая першая — гістарычная. Да гэтага сотнямі выпускаліся аўтамабільныя, турыстычныя, транспартныя карты. А яна — гістарычная. Яе мэта — прадэманстраваць чытачу гістарычную спадчыну Мінска ва ўсёй разнастайнасці: помнікі археалогіі, помнікі асобам і падзеям з нашай гісторыі, манументы і мемарыялы, помнікі архітэктуры, зніклыя могілкі, гістарычныя назвы вуліц, мастоў, плошчаў, прадмесцяў», — тлумачыць Іван Сацукевіч.

На карце краязнаўца пазначыў вёскі, якія ўвайшлі ў склад горада (з годам уваходжання), указаў межы Замчышча.

«Уявіце, дзе іх можна яшчэ ўбачыць — толькі ў маладаступнай навуковай літаратуры», — каментуе ён.

Таксама паказаны граніцы Мінска на 1900 і 1950 гады, межы яўрэйскага гета на пачатак вайны.

Краязнаўца асобна падрыхтаваў невялікую храналогію найважнейшых датаў і перыядаў гісторыі горада; кароткія апісанні найважнейшых помнікаў, манументаў, мемарыялаў, архітэктурных помнікаў.

«На жаль, усе і блізка не памясціліся, прыходзілася выбіраць», — прызнаецца ён.

З аднаго боку даведніка можна ўбачыць карту ўсяго Мінска з пазначанымі і апісанымі помнікамі, якія не ўвайшлі ў цэнтральную частку. З другога — помнікі і іх апісанні цэнтральнай часткі.

«Самае складаная для рэалізацыі — ідэя на карце цэнтральнай часткі. Трэба было паказаць чырвоным колерам тыя будынкі, якія з'яўляюцца помнікамі архітэктуры, а шэрым — астатнія, — тлумачыць Сацукевіч. — Дапускаю, што ёсць некалькі памылак, бо інфармацыя вельмі супярэчлівая. Акрамя таго, часта адна частка будынка па адным і тым ж адрасе — помнік, а другая — не. Але гэтыя хібы можна выправіць у наступных перавыданнях».

Такім чынам, гэтая карта-даведнік — першая спроба стварыць невялікі па аб'ёме дапаможнік па гісторыі Мінска для ўсіх, хто ёй цікавіцца.

«Я ўдзячны галоўнаму рэдактару «Белкартаграфіі» Галіне Ляхавай, што яна паверыла ў гэты абсалютна новы праект і смела пайшла на яго рэалізацыю. Як і ўсім супрацоўнікам «Белкартаграфіі», якія працавалі над ёй. Упэўнены, што карту-даведнік чакаюць перавыданні», — кажа аўтар.

Каментары

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць