Здароўе

Што трэба ведаць, калі вы пачынаеце прымаць вітаміны

Парады экспертаў.

Фота pixabay.com.

Біядадаткі, у тым ліку вітаміны і мінералы — надзвычай папулярная рэч у наш час. Але ёсць шмат фактаў, якія трэба ўлічваць перад тым, як пачынаць іх прымаць.

Калі вы выкарыстоўваеце вітаміны бессістэмна або без кансультацыі з доктарам, вы можаце нарабіць памылак, якія праз нейкі час дрэнна паўплываюць на здароўе. Важна, якія вітаміны і з якой ежай вы прымаеце, тлумачыць Huffpost.

Перш за ўсё, не кожнаму трэба прымаць біядадаткі. Лепш за ўсё, калі чалавек атрымлівае асноўныя вітаміны і мінералы з паўнавартаснай дыеты, бо тады арганізм іх лепш засвойвае. Але, калі ў арганізме існуе дэфіцыт нейкага рэчыва, часам цяжка абысціся без біядадаткаў.

Зараз няма навуковых доказаў, што, калі прымаць вітаміны ў канкрэтны час сутак, гэта павялічыць іх эфектыўнасць. Аднак рэжым тут усё роўна важны, бо прыём біядадаткаў патрабуе сістэмнасці.

Тым не менш, медыкі раяць паспрабаваць прымаць водарастваральныя вітаміны, накшталт вітамінаў групы В, раніцай. Лепей за ўсё яны засвойваюцца на галодны страўнік, таму варта іх піць за гадзіну да сняданку або праз дзве гадзіны пасля. Ёсць меркаванне, што такія вітаміны трэба прымаць раніцай пры першай магчымасці, таму што некаторыя вітаміны групы В могуць перашкаджаюць сну.

Тлушчарастваральныя вітаміны, напрыклад, вітаміны A, D і E, пасля засваення захоўваюцца ў тлушчавых клетках. Большасці людзей не трэба прымаць іх дадаткова, бо наша звычайная ежа, асабліва садавіна і гародніна, змяшчае шмат тлушчарастваральных вітамінаў. Больш за тое, вялікія дозы такіх вітамінаў могуць уздзейнічаць на арганізм таксічна.

Фота pixabay.com.

Калі ж чалавеку ўсё роўна трэба прымаць гэтыя вітаміны, напрыклад, вітамін D, лепей за ўсё рабіць гэта разам з ежай. Добра, калі такая ежа будзе багатая на карысныя тлушчы або алей. Гэта можа быць, напрыклад, тост з авакада або сыр. Можа паспрабаваць прымаць тлушчарастваральныя вітаміны падчас снедання або бліжэй да абеду.

Калі размова ідзе пра мультывітаміны, гэтыя прэпараты часта сумяшчаюць у сябе водарастваральныя і тлушчарастваральныя вітаміны, а таксама мінералы, напрыклад жалеза, медзь і кальцый. Розныя кампаненты мультывітамінаў лепей прымаць у розны час, але агульная парада для такіх прэпаратаў гучыць так — паспрабуйце піць іх прыкладна ў той жа час, калі вы прымаеце ежу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць