Усяго патроху

Турцыя, Грузія, Краснадарскі край. Дзе гэтым летам адпачываюць беларускія селебрыці

Сёлета многім не да адпачынку. Хтосьці мяняе планы з-за часткова закрытых межаў, хтосьці з-за экстраннай рэлакацыі. Паглядзелі, куды гэтым летам выбраліся беларускія селебрыці.

Меліціна Станюта

Тур па Грэцыі зладзіла для сябе Меліціна Станюта. Гімнастка пабывала на вулканічным востраве Сантарыні з яго карціннымі белымі домікамі і блакітнымі дахамі, на Закінтасе з лазурнай бухтай. Да ўзбярэжжа Меліціна дабіралася рэйсам Масква — Стамбул — Афіны.

«Прызямлілася ў іншай краіне, а здаецца, што на іншай планеце», — дзеліцца гімнастка ў інстаграме.

Дзмітрый Кахно

Згубіўшы працу на беларускім ТБ, Дзмітрый Кахно з сям’ёй пераехаў у Маскву. Адпачываць яны з жонкай і дзецьмі выбраліся ў Анапу (Краснадарскі край). 

«Першыя суткі ляцелі, другія — сварыліся, на трэція ўсё стала добра. Ніводнае падарожжа не праходзіць у нас без «я з табой больш нікуды не паеду», — шчыра пісаў Кахно.

На моры тэлевядоўца займаўся кайтбордзінгам — выходзіў у мора на дошцы пад паветраным змеем. 

Яўген Перлін

Шоўмен абраў Грузію — бадай, адзін з самых даступных цяпер кірункаў для беларусаў. У маршруце — Батумі, Тбілісі, вінная Кахеція. У Грузіі, дарэчы, Яўген зрабіў прапанову рукі і сэрца сваёй дзяўчыне, мінскай дэкаратарцы. Яна адказала «так».

Дзяніс Кур’ян

У Турцыю з дзецьмі адправіўся Дзяніс Кур’ян. «Акунуць хуліганаў у морачка», — жартам апісаў ён планы на адпачынак. Тэлявядоўца спыніўся ў горадзе Белек на Міжземным моры. Дзеліцца, што сакрэт добрага адпачынку з дзецьмі — сейф у нумары, дзе захоўваюцца гаджэты і выдаюцца строга ў вызначаны час.

Вольга Барабаншчыкава

Былая тэнісістка і спявачка таксама лятала ў Турцыю. З курортаў Вольга абрала Бодрум — горад на ўзбярэжжы Эгейскага мора. Яна збіралася адпачыць у Чарнагорыі, але пасля інцыдэнту з самалётам і закрыццём паветранай прасторы планы давялося змяніць.

«Турцыя ў нас была забраніравана як запасны варыянт на канец чэрвеня. Але ў мяне быў такі эмацыйны стан, што я проста хацела куды-небудзь паляцець. І як можна раней», — пісала Вольга.

Антон Мартыненка

Блогер таксама адпачывае на моры — Мінскім. Гэтае лета Антон праводзіць у Беларусі — назірае заходы сонца над вадой і шпацыруе па горадзе з маленькай дачкой.

«З добрымі навінамі ў Беларусі цяжка, таму проста нагадваю: у нас усё яшчэ самыя прыгожыя дзяўчаты ў свеце», — падбадзёрвае Мартыненка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе14

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Усе навіны →
Усе навіны

Кальцавую лінію метро хутка пачнуць будаваць. Першы ўчастак звяжа «Парк Дружбы народаў» з Вяснянкай1

Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра28

Эдуарда Бабарыку не пераводзілі на турэмны рэжым, ён застаецца ў калоніі ў Горках

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца9

Народны артыст Анатоль Ярмоленка стаў бізнэс-партнёрам кашалька Лукашэнкі4

Прадаецца былая рэзідэнцыя Лукашэнкі пад Віцебскам2

Мужчына піў гарбату ля ракі, убачыў, што тоне жанчына, выратаваў яе і проста сышоў. Яго знайшлі і ўзнагародзілі7

«У нас няма канкурэнтаў». Беларуска расказала, як адкрыла папулярны барбершоп у райцэнтры3

Зяленскі заявіў, што расійскія ўдары пашкодзілі ўсе электрастанцыі ў краіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе14

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць