Навука і тэхналогіі

Навукоўцы: самкі калібры імітуюць знешнасць самцоў для абароны ад іх агрэсіі

Знешне калібры — прыгожыя птушкі, але насамрэч іх свет напоўнены агрэсіяй. Цяпер вучоныя зразумелі, што некаторыя з самак калібры навучыліся яе пазбягаць. У гэтым птушкам дапамагае яркае апярэнне — якраз такое, як у самцоў.

Фота pixabay.com.

Даследчыкі з Корнэльскага ўніверсітэта злавілі ў Панаме больш за 400 калібры-якабінаў, размясцілі на іх радыёмаячкі і ўсталявалі 28 кармушак з магчымасцю вызначыць, якая птушка і колькі разоў іх наведвала. Вызначылася, што тыповае для самцоў апярэнне дазваляе калібры атрымліваць больш ежы, а таксама дапамагае самкам пазбягаць агрэсіі самцоў, у тым ліку дзяўбання і штуршкоў, піша Guardian.

Высветлілася, што ў пачатку і самкі, і самцы калібры выглядаюць аднолькава — яны маюць тыповую для самцоў афарбоўку. Пазней падчас старэння прыкладна 20% самак захоўваюць яркае апярэнне, а ў астатніх колер робіцца больш цьмяным.

Раней эксперты лічылі, што захаванне колеру звязанае з канкурэнцыяй за самцоў, але аказалася, што самцы птушак праяўляюць больш цікаўнасці да птушак з тыповым для самак апярэннем. Таму біолагі прыйшлі да высновы, што імітаванне афарбоўкі самцоў звязанае з канкурэнцыяй калібры за ежу і з іх паводзінамі ў згуртаваннях.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы4

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць