Грамадства

«У спісах я была з пазнакай аб злачынствах супраць дзяржавы». Арганізатарка жаночых акцый, якая жыла ў Маскве, тэрмінова з'ехала адтуль 

Марына Ментусова была адной з арганізатарак жаночых акцый у белым. Месяц таму разам з маленькай дачкой яна тэрмінова пакінула Маскву. «Хацела б напісаць, што наша эміграцыя інтэлектуальная, але, на жаль, палітычная». Дзяўчына распавяла «Нашай Ніве», што адбылося.

Фота з асабістага архіву

Марына — выпускніца БДУКІ. Апошнія некалькі гадоў яна жыла ў Маскве (дзяўчына замужам за расійскім рэжысёрам і членам праўлення Фонду дапамогі хоспісам «Вера» Аляксандрам Сёміным). Але ў жніўні 2020-га не змагла заставацца проста назіральніцай. Пакінула шасцімесячную дачку дома і прыехала ў Мінск.

«Пасля таго як мы арганізавалі з дзяўчатамі першыя жаночыя акцыі ў белым, я стварыла тэлеграм-канал, у якім мы гэтыя акцыі асвятлялі. Кажуць, прэтэнзіі могуць быць праз яго», — расказвае Марына. 

Праз некалькі тыдняў пасля тых ланцугоў салідарнасці ёй паступілі першыя пагрозы з-за артыкула Мукавозчыка, і яна з’ехала да дачкі і мужа ў Маскву. 

За год з Марынай двойчы праводзілі тлумачальныя гутаркі пасля акцый каля беларускай амбасады — адну ў мікрааўтобусе, другую проста ў горадзе. Папярэдзілі, што трэці раз цырымоніцца не будуць. Дзеля сям’і дзяўчына замоўкла.

Але на гэтым гісторыя не скончылася. Напачатку жніўня прыйшла павестка на яе імя — на адрас былога мужа ў Мінскай вобласці. З’явіцца на допыт Марына павінна была на наступны дзень. Па якой справе, ніхто так і не патлумачыў. Прыехаць на той допыт з Масквы дзяўчына не магла.

Яна хвалявалася, што за няяўку яе могуць адразу прыцягнуць да адказнасці, узяла кансультацыі ў некалькіх юрыстаў. Парада ад усіх была адна — тэрмінова з’язджаць з Расіі, бо апошнім часам колькасць дэпартацый з краіны вырасла. Марына з дачкой з’ехала. 

Пасля ўжо стала вядома, што яе канал прызналі экстрэмісцкім.

«Блізкаму сябру ўдалося па сваіх сувязях удакладніць, ці ёсць я ў спісах. Я там была з пазнакай аб артыкуле аб злачынствах супраць асноў канстытуцыйнага строю і бяспекі дзяржавы, з пазнакай аб дэпартацыі. У Расіі напярэдадні выбараў зачышчаюць усё, што хоць крыху аддае апазіцыяй, затыкаюць раты і СМІ, і актывістам», — дзеліцца Марына.

Прызнаецца, што да павесткі не думала, што ёй у Маскве можа штосьці пагражаць.

«Але мы і не думалі, што яны асмеляцца на план паглыбленай інтэграцыі, а цяпер гэта здаецца пытаннем часу», — заўважае дзяўчына. Цяпер яна з дачкой у Вільні. 

У Маскве Марына выкладала ў прыватным універсітэце і займалася праектам па сэксуальнай адукацыі падлеткаў. Для ўніверсітэта яна працягвае запісваць матэрыялы.

«А вось новы праект па гендарнай роўнасці, які я планавала пачаць у верасні, давядзецца прытармазіць. Пакуль трэба ўсё наладзіць тут, выдыхнуць і думаць, як не ўпасці ў вывучаную бездапаможнаць праз гэту сітуацыю. Канечне, хочацца працягнуць сваю жаночую павестку, але пакуль загадваць рана».

Каментары

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром5

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром5

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць