Грамадства33

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

У Беларусі распачалі крымінальную справу ў дачыненні да прадстаўнікоў нямецкай кампаніі Bayer, якіх падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Пра гэта паведаміў Следчы камітэт.

Здымак ілюстрацыйны

Паводле версіі следства, кіраўнікі замежных кампаній «Bayer» і АТ «Байер» пры садзейнічанні іншых асоб са студзеня 2020 года да сакавіка 2026‑га займаліся продажам у Беларусі сродкаў аграхімічнай абароны раслін і фармацэўтычнай прадукцыі, не зарэгістраваўшы пастаяннага прадстаўніцтва кампаніі. Гэта, як сцвярджаюць следчыя, парушала патрабаванні заканадаўства.

Каб схаваць такую дзейнасць, фігуранты стварылі ТАА «Байер ВР» і некалькі прадстаўніцтваў замежных кампаній. Як сцвярджае Следчы камітэт, яны не ўлічылі, што атрыманыя даходы падлягалі падаткаабкладанню, і ўхіліліся ад выплаты падаткаў на агульную суму больш за 50 мільёнаў рублёў. Пры гэтым за перыяд, які расследуецца, з беларускіх рахункаў групе кампаній Bayer пералічылі больш за 1,35 мільярда рублёў.

Па крымінальнай справе затрымалі дзесяць чалавек, сярод якіх грамадзяне Беларусі і Расіі. Сямёра з іх узятыя пад варту. Іх дзеянні кваліфікавалі паводле артыкула 243 Крымінальнага кодэкса Беларусі — ухіленне ад выплаты падаткаў. Фігуранты, як сцвярджаецца, супрацоўнічаюць са следствам і даюць прызнальныя паказанні, у тым ліку адносна кіраўніцтва замежнай кампаніі.

Следчыя паведамляюць, што падчас першачарговых следчых дзеянняў атрымалі доказы датычнасці ўсіх падазраваных да злачынстваў. Правялі ператрусы і канфіскавалі дакументы, якія, паводле ведамства, пацвярджаюць незаконную дзейнасць. Сярод іх — ценявыя ўліковыя запісы, спецыфікацыі, дамовы, заяўкі, звесткі пра пастаўкі і зводныя файлы.

Для кампенсацыі магчымай шкоды сілавікі наклалі арышт на нерухомасць і транспартныя сродкі кампаніі, яе рахункі і рахункі замежных прадстаўніцтваў, а таксама на маёмасць падазраваных. Агульны кошт арыштаванай маёмасці складае не менш за 8 мільёнаў рублёў.

Нямецкі канцэрн Bayer — адна з найбуйнейшых у свеце міжнародных кампаній у галіне аховы здароўя і сельскай гаспадаркі, заснаваная яшчэ ў 1863 годзе. У Беларусі Bayer працуе з 2000 года (у 2014 годзе быў адкрыты мясцовы офіс ТАА «Байер»), забяспечваючы краіну фармпрэпаратамі, вітамінамі, а таксама насеннем і сродкамі абароны раслін для аграпрамысловага комплексу.

Пасля 2022 года канцэрн прыпыніў інвестыцыі і рэкламу ў рэгіёне, але працягнуў пастаўкі крытычна важных лекаў і сельскагаспадарчай прадукцыі. 

Каментары3

  • Юзік
    03.11.2026
    троху залутаць трэба зняволеных! не, яны не палітычныя, вы не падумайце!
  • Договорнячок
    03.11.2026
    В преддверии грандиозного биг-дил с Европой о снятии санкций с режима, сипатый решил немного поднять ставки, чтобы было чем торговаться.
  • Ворагам Беларусі
    03.11.2026
    Хай бы той Лябедзька пракаментаваў, як магчыма, што ягоныя нямецкія партнэры наўпростава свабодна гандлююць у дыктатуры, а нашыя грамадзяне вымушаныя сядзець у турмах!

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада2

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых дронаў. Большасць абвінавачаных — беларусы9

Вялікабрытанія збіраецца значна пастрожыць міграцыйнае заканадаўства2

У Польшчы ўпершыню правядуць вайсковыя вучэнні «кааліцыі ахвотных»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць