Літаратура77

Уладзімір Някляеў. Мне раптам стаў нямілы родны кут

Пісьменнік і экс-кандыдат у прэзідэнт апублікаваў у сваім фэйсбуку пранікнёны допіс, прысвечаны Дню памяці продкаў — Дзядам.

Фота са старонкі Уладзіміра Някляева ў фэйсбуку

Дзяды. Сёння яны — гэта не толькі народная традыцыя, дзень памяці продкаў. Сёння яны — тое спрадвечнае, што яшчэ застаецца ад сапраўднай Беларусі, абрысы якой усё болей ілюзорныя.

Я не веру, што Беларусі не стане. Бо ведаю, што яна будзе. Калі нават згубіць, як ужо губляла, межы, ці страціць пракметы дзяржаўнасці, дык будзе сама ў сабе. І зноў знойдзе свае межы, як змяя новую скуру. 

Генетычна яна — вельмі моцнае ўтварэнне. Менавіта таму як яе ні знішчаюць — знішчыць не могуць.

Тое, што цяпер адбываецца з намі, яшчэ нядаўна немагчыма было ўявіць. Яшчэ нядаўна, калі сыходзілі мае старэйшыя сябры, Караткевіч, Стральцоў, Быкаў, Барадулін, Бураўкін, Вярцінскі — як мне было шкада!

«Як заўчасна, — адчайна думаў я над іх магіламі, — як заўчасна!» А цяпер думаю, што ў час… І нават зайздрошчу ім: яны не бачаць таго, што невыносна бачыць…

Але трэба трываць. А каб трываць — помніць. Не забываць пра тое, што яны былі, аралі, сеялі, пісалі — і ты ім абавязаны. І проста мусіш рабіць тое, што ўмееш рабіць найлепей. Бо як у даўніне, гэтак і ў будучыні, толькі ў найлепшым яна невынішчальная — наша Беларусь.

Мне раптам стаў нямілы родны кут.
І я б забыў, што нарадзіўся тут, 
Каб даў мне Бог забыць, каб разлюбіць даў сілы
Пагорак той, дзе продкавы магілы,
Дзе хутка ўжо і мне на Божы суд.

Я ведаю, што я на тым судзе
Скажу. Што я нікому і нідзе
Не здрадзіў, што ў крыві не вінаваты… 
А Бог спытае: «Не прадаў ты брата?
Сястру сваю не кінуў ты ў бядзе?»

Я б адказаў, што не!.. Калі б Ён сілы даў
Змагчы той жах, што нада мной паўстаў,
Нянавісць, што, як пыл, любоў з зямлі змятае!..
Ён ведае, што я не прадаваў.
Я ведаю, чаму Ён так спытае. 

Каментары7

  • Хведар
    02.11.2026
    Спадар паэт, я хачу займацца палітыкай і шукаю спонсараў. Падкажыце, ці можна займацца палітыкай за расейскія грошы ?
  • Юн
    02.11.2026
    Хведар, "У края большой дороги многих прохожих ноги в грязь затоптали кусок яшмы, жизнь её долго пытала, но яшма грязью не стала".
  • Рыгор
    02.11.2026
    Як можна паставіць такі загаловак артыкулу? [Рэд. Выдалена]. Паглядзіце матэрыялы толькі за сённі. Хочаце пасеяць паневерра, роспач, абыякавасць?

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць