Здарэнні55

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце

У канцы кастрычніка ў кватэры аднаго з брэсцкіх ЖК адбылося падвойнае забойства — там знайшлі целы 35‑гадовай К. і яе маці. Абедзве памерлі ад нажавых раненняў. Загінулая жанчына была замужам за 50‑гадовым дальнабойшчыкам — пазней менавіта яго затрымалі па падазрэнні ў злачынстве.

Пасля выхаду першай публікацыі з Onliner звязаўся блізкі сябар сям'і. Ён падзяліўся падрабязнасцямі аб асобе падазраванага і расказаў пра тое, што папярэднічала трагедыі.

Пара пераехала ў Брэст з Пружан, пабудаваўшы двухпакаёвую кватэру ў новым жылым комплексе. К. працавала касметолагам і вяла б'юці-блог, у якім зрэдку дзялілася і асабістым. Мяркуючы па публікацыях, пра мужа яна адгукалася добра.

Аднак апошнім часам жанчына выглядала прыгнечанай. Яна прызнавалася падпісчыкам, што на доўгія месяцы выпадала з сацсетак, і раіла «ніколі не здраджваць сабе, любіць і быць у сябе на першым месцы».

Пазней з рэдакцыяй звязаўся блізкі сябар сям'і. Вось што ён расказаў пра самога фігуранта і атмасферу ў доме напярэдадні трагедыі:

— Яны пераехалі ў Брэст, калі цалкам зрабілі рамонт у новай кватэры. Ведаю, што першапачаткова В. з'язджаць з Пружан не хацеў — быццам адчуваў… Як вы і пісалі, ён працаваў дальнабойшчыкам, пастаянна быў у рэйсах. Знаёмым ён запомніўся адкрытым, хатнім чалавекам. Па раніцах выходзіў на прабежку, гуляў у тэніс, гатаваў, дапамагаў дзядулю і бабулі К. на лецішчы. Усе ягоныя сваякі жывуць у іншай краіне, таму да яе блізкіх ён ставіўся досыць цёпла.

Па словах суразмоўцы, шлюб з К. стаў для мужчыны трэцім. Агульных дзяцей у пары не было — яны страцілі дзіця. Ад другога шлюбу ў мужчыны засталася дачка, адносіны з якой заўсёды былі добрымі: пакуль дзяўчынка расла, яна часта праводзіла ў іх выхадныя ў Пружанах.

Прыблізна год таму адносіны паміж сужэнцамі далі расколіну, расказаў сябар сям'і. У двухпакаёвай кватэры яны жылі ўтрох — разам з маці К., якая прыехала ў Беларусь некалькі гадоў таму.

— Калі К. была падлеткам, маці пайшла ў іншую сям'ю і з'ехала ва Украіну. Па сутнасці, дзяўчынку выгадавалі бабуля і дзядуля па бацькоўскай лініі, яна была да іх прывязана. Бацькі і дзядулі ўжо няма ў жывых. Зараз у яе засталася толькі паджылая бабуля, якой усё гэта перажыць невыносна цяжка.

Як расказаў сябар сям'і, К. спачатку не хацела прымаць маці, але менавіта В. настаяў: маўляў, гэта ж мама. У выніку забралі яе да сябе ў новую кватэру. Суразмоўца запэўнівае, што спачатку мужчына ставіўся да цешчы добра: стараўся падтрымаць, штомесяц выдаваў грошы — яна нідзе не працавала.

— Што, на ваш погляд, магло адбыцца?

— Усё пачалося прыкладна за год да таго, што здарылася. В. пачаў заўважаць у К. перапіскі ў тэлефоне, хаця да апошняга адмаўляўся верыць, што ў яе нехта з'явіўся. Літаральна за пару дзён да трагедыі ён выпадкова наткнуўся на паведамленні ў тэлефоне цешчы — перапісваліся маці з дачкой (рэдакцыя свядома апускае змест гэтых паведамленняў з этычных меркаванняў). Калі В. гэта прачытаў, стаў, зразумелая справа, перажываць, выпіваць, высвятляць адносіны. Ён адчуваў здраду і з боку маці К., да якой цёпла ставіўся. І для яго гэта быў свайго роду падвойны ўдар. За дзень да трагедыі ў кватэру выклікалі міліцыю. А вось што менавіта адбылося далей — цяпер высвятляе следства.

Каментары5

  • Ёсік
    03.11.2026
    Шаноўная рэдакцыя НН, няма ў беларусаў радні, ёсьць сваякі, выпраўце, калі ласка.[Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]
  • циник
    04.11.2026
    ŽmŽ, ну эт потому что ты неопытный олененок ешо, а тлумачэннi очень простые, мужик построил квартиру, сделал ремонт, а женушка начала гулять, рога ему ставить, перевезли тещу, в телефоне которой она переписывалась с васями чтоб не светить свой. Мораль той басни, не женись на разведенке, а еще лучше не женись и вовсе, а еще смотри какая теща там, если сама в свое время развелась и развалила семью, тоже самое сделает и доченька
  • UFO
    04.11.2026
    циник, А можа ён проста шмат працаваў, не даваў ёй ўвагі і яна хацела адчуць сябе сапраўднай жанчынай?

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос20

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай упершыню пацвердзіў падрыхтоўку сустрэчы Сі, Трампа і Пуціна

Ціханоўская пра ліст часткі былых палітвязняў: Такія адкрытыя лісты трэба пісаць Лукашэнку37

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна50

Вынеслі прысуд былому рэктару віцебскага ВНУ, які прыдумляў студэнтаў — вельмі лагодны

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны11

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска5

НАТА рыхтуе стратэгію ўдараў у глыбіню Расіі на выпадак атакі Пуціна4

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос20

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць