Грамадства3232

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты

«Усё ж у турмах не 100%-ая смяротнасць».

Яўген Красулін. Скрын відэа: belsat_life / YouTube

Палітычны аналітык, кандыдат гістарычных навук Яўген Красулін у эфіры «Белсата» раскрытыкаваў адкрыты ліст былых палітвязняў да еўрапейскіх палітыкаў. Паводле яго, дакумент пабудаваны на эмацыйным звароце да аўдыторыі.

«Там вельмі шмат маніпуляцый у гэтым лісце. У тым ліку выстаўленне, што жыццё — найвышэйшая каштоўнасць, а значыць, людзей трэба выцягваць з турмаў. Але ўсё ж такі ў турмах не 100%-ая смяротнасць», — сказаў ён.

«Людзі, якія там знаходзяцца, не так рызыкуюць, як тыя ж украінцы цяпер, у якіх ляцяць ракеты, дроны, снарады, якія ў тым ліку дапамагае рабіць лукашэнкаўскі рэжым Беларусі», — дадаў аналітык.

Мэту ліста Красулін бачыць у тым, каб пачаць перамовы з рэжымам.

«Прычым там жа адціскаюцца дэмакратычныя сілы. Яны перастаюць быць суб'ектам. Беларусы перастаюць быць суб'ектам. Суб'екты — гэта рэжым Лукашэнкі і еўрапейскія палітыкі», — лічыць ён.

Называць такі падыход новым, на думку Красуліна, няма падстаў. «Насамрэч гэта вельмі старая стратэгія», — запэўнівае гісторык і нагадвае дзве лібералізацыі — напярэдадні выбараў 2010 года, а таксама вызваленне палітвязняў і зняцце санкцый у сярэдзіне 2010-х.

«Кожны віток стратэгіі прыводзіць да новага вітку рэпрэсій на больш высокім узроўні. Бо рэжыму не трэба ні лібералізацыя, ні вызваленне людзей. Рэпрэсіі — гэта страх, гэта слуп, на якім стаіць аўтарытарызм», — даводзіць Красулін.

Каментары32

  • Дно
    03.11.2026
    Красулін: "«Там вельмі шмат маніпуляцый у гэтым лісце. У тым ліку выстаўленне, што жыццё — найвышэйшая каштоўнасць, а значыць, людзей трэба выцягваць з турмаў. Але ўсё ж такі ў турмах не 100%-ая смяротнасць», — сказаў ён.

    Дно прабіта.
  • Пытанне
    03.11.2026
    Краслін хоць раз сядзеў? Быў хаця б затрыманы хоць раз? Хто ведае?
  • Юзік
    03.11.2026
    так, ёсць месцы нашмат страшнейшыя нават за турму
    але навошта пра іх думаць! прасцей быць за мір! за ўсё "харошае". а як яно будзе, гэта ўжо па-за межамі адпавядальнасці "пацыфістаў"!

    дзіўна, канешне, пасля кожнага крызісу ўсе разумеюць, як жахліва быць такім паў-покерам-пацыфістам, што такія думкі дадаюць моцы агрэсару!

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна33

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў14

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай10

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна33

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць