Грамадства4141

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Праваабаронца і былы палітвязень Уладзімір Лабковіч пасля інтэрв’ю Соф’і Сапега апублікаваў успамін пра сукамерніка з Валадаркі. Таму далі 15 гадоў выключна на падставе паказанняў Рамана Пратасевіча. Імя сукамерніка Лабковіч не называе. 

Раман Пратасевіч. Скрын відэа

Паводле праваабаронцы, мужчына праходзіў па справе раённых чатаў. Спачатку яму прад’явілі абвінавачванне ў кіраванні «экстрэмісцкім фармаваннем», за што, як піша Лабковіч, пагражала да шасці гадоў зняволення.

Перад заканчэннем расследавання мужчыну выклікалі на апошні допыт. Вярнуўся ён ужо з новым абвінавачваннем — у тым ліку ў тэрарызме і здрадзе дзяржаве. Цяпер гаворка ішла пра тэрмін не менш як 15 гадоў.

«Ён маўчаў увесь дзень, а з раніцы прачнуўся ўвесь сівы. Я такога ніколі не бачыў. Але гэта шакавала ўсю хату. Яму было толькі 35 гадоў, і ўвесь пасівеў.

Па выніку яму далі 15 гадоў.

Я чытаў ягоны прысуд, бо пісаў апеляцыйную скаргу.

Усё абвінавачанне трымалася выключна на паказаннях аднаго сведкі, якім быў нейкі Раман Пратасевіч. І больш на хлопца не было нічога.

Пратасевіча нават не прывезлі на суд. Толькі пісьмовыя сведчанні.

Перад этапам гэты хлопец мне сказаў, што ягонай маці сказалі, што далі толькі 4 гады, бо праўды пра 15 гадоў яна б не вытрымала. Я не ведаю, што ёй кажуць зараз, бо прайшло ўжо шэсць гадоў з улікам СІЗА», — напісаў Лабковіч.

Каментары41

  • Отец Засандалий
    03.11.2026
    • «Возлюби Господа Бога твоего всем сердцем душею и разумением — сия есть первая и наибольшая заповедь».
    • «Вторая же подобная ей: возлюби ближнего твоего, как самого себя».
  • *
    03.11.2026
    А колькі яшчэ з-за гэтага падонка пацярпела людзей, падарвалі сваё здароу́е
  • Зміцер
    03.11.2026
    Я б з такім у выведку не пайшоу́

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі заявіў, што цяпер у кожным стрыме будзе ўключаць відэа з Мелказёравым па некалькі разоў45

Прыхільны Трампу прэзідэнт Парагвая пайшоў у адстаўку пасля краху аднаго з мясцовых банкаў1

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці брала ўдзел у адкрыцці помніка «героям СВА» на Смаленшчыне10

У крымскім СІЗА загінула выкладчыца харкаўскай моўнай школы, якая прыехала да бацькоў4

Прарасійскага актывіста з Латвіі, які ваяваў з бел-чырвона-белым сцягам, у Расіі прымусілі падпісаць вайсковы кантракт і адправілі на вайну6

Акцёра Расэла Брэнда прызналі вінаватым у сэксуальных злачынствах3

«Джэй Дзі, каханенькі!» Тролінг Эль-Саеда на адрас Вэнса завірусіўся ў сацсетках26

Каля мяжы з Беларуссю Расія пабудуе яшчэ адну АЭС4

Еўрасаюз не прывабіла прапанова Трампа аднавіць закупкі газу ў Расіі праз ЗША1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць