Здарэнні

Польскі салдат, што збег у Беларусь: Ніколі не было такой сітуацыі, каб мы праводзілі мігрантаў і іх не забілі

Аповед польскага салдата Эміля Чэчкі абрастае ўсё новымі падрабязнасцямі. Відэаінтэрвʼю з ім публікуе беларускае тэлебачанне.

Напрыклад, Чэчка кажа, што на мяжы Польшчы і Беларусі шмат свежых магіл. Бо мігрантаў адмыслова забівалі польскія жаўнеры.

«Мы заўсёды забівалі. Целы мігрантаў закапаныя ў зямлю або разадраныя ваўкамі, але большасць у ямах. Мне цяжка сказаць, колькі там магіл», — кажа польскі вайсковец.

Таксама ён распавядае, што салдат перад забойствам мігрантаў паілі.

Сам ён таксама ў гэтым удзельнічаў.

«На першым патруляванні мы былі пʼяныя, па дарозе лавілі самотнага чалавека, везлі яго ў лес, выкопвалі яму і прама на нашых вачах памежнікі стралялі яму ў галаву», — распавёў ён.

На пытанне прапагандысткі, колькі, на яго погляд, на мяжы польскія сілавікі забілі мігрантаў, Чэчка адказаў: «Адзін патруль браў двух жаўнераў, якія штодня забівалі групу асоб, якія змяшчаліся ў кузаве вайсковага грузавіка».

Вайсковая паліцыя Польшчы паведаміла, што ў верасні Чэчку судзілі за жорсткае абыходжанне з блізкімі (паводле журналістаў, гаворка ідзе пра маці), а 12 снежня ён быў затрыманы за кіраванне ў нецвярозым стане. Паведамляецца таксама, што ў хлопца праблемы з алкаголем і наркотыкамі.

Трое кіраўнікоў Чэчкі былі звольненыя. Дзеянні былога салдата польскай арміі расцанілі як дэзерцірства, яму пагражае пазбаўленне волі тэрмінам да дзесяці гадоў.

«Гэта гісторыя не пра сітуацыю на мяжы, а пра крывавыя фантазіі дзяржпрапаганды». Фрыдман — пра дзяржСМІ і польскага салдата

Каментары

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі15

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?21

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы2

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці10

Дэніэл Рэдкліф прызнаўся, што наўрад ці будзе глядзець новага «Гары Потэра»

Ультыматум Мерца аб дапамозе Украіне ў абмен на бюджэт адхілілі чатыры краіны ЕС7

У Архангельскай вобласці абрынуўся пралёт вельмі важнага чыгуначнага моста. Па ім якраз ішоў грузавы цягнік7

У Гомелі судзілі падлеткаў-закладчыкаў, якія падчас суда трымаліся за рукі і ўсміхаліся5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі15

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць