Паводле звестак 12-га тэлеканала ізраільскага ТБ, адвакатка Мая Райтэн-Столь ужо пакінула Беларусь і ляціць у Ізраіль. У Беларусі пра гэта афіцыйна яшчэ не паведамлялася.
Ізраільская прэса паведамляе падрабязнасці вызвалення адвакаткі Маі Райтэн-Столь: пасля званка прэзідэнта Герцага Лукашэнку ў Мінску аператыўна адбыўся суд над адвакаткай, якая абвінавачвалася ў кантрабандзе наркотыкаў (медыцынская марыхуана) і была прысуджаная да штрафу ў памеры 2 500 даляраў ЗША.
Беларусы пры такім жа абвінавачванні звычайна атрымліваюць доўгія гады турэмнага зняволення, а само следства доўжыцца месяцамі.
Сваю лепту ў вызваленне Райтэн-Столь унеслі кіраўнік МЗС Ізраіля Яір Лапід і міністр фінансаў Авігдор Ліберман, у якога даўнія сувязі ў кіраўніцтве Беларусі.

Як сцвярджае гісторык Аляксандр Фрыдман, які паведаміў пра гэта ў сваім тэлеграм-канале:
«Гісторыя Райтэн — такое пасланне Лукашэнкі краінам Захаду: у Мінску гатовыя да прамых пераагавораў пра лёс зняволеных, а званок самому Лукашэнку дазволіць аператыўна вырашыць праблемы.
Пры гэтым, аднак, варта падкрэсліць адну важную асаблівасць: справа Райтэн-Столь не насіла палітычны характар».

Ізраільскую адвакатку на пачатку лістапада затрымалі ў мінскім аэрапорце з 2,5 грама марыхуаны, якія яна, згодна з рэцэптам тамтэйшага доктара, выкарыстоўвала як лек. У Беларусі ж гэта — крымінальнае злачынства.
Чаму прэзідэнт Ізраіля Герцаг званіў Лукашэнку?
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары