Каханне і сэкс

Лакдаўн заспеў дзяўчыну з кітайскага Чжэнчжоу на спатканні ўсляпую — давялося правесці з незнаёмцам некалькі дзён

Бацькі 30-гадовай дзяўчыны па прозвішчы Ван з кітайскага горада Чжэнчжоу вельмі перажываюць, што гады ідуць, а сур’ёзных адносін у яе няма. Таму яны выбралі для яе дзесяць прэтэндэнтаў для спатканняў усляпую. Але на пятым спатканні, калі дзяўчына была на вячэры ў хлопца дома, бо той вырашыў прадэманстраваць ёй кулінарныя здольнасці, праз успышку каранавіруса раён горада, дзе маладыя людзі сустрэліся, быў тэрмінова заблакаваны, піша CNN.

Дзяўчыне давялося на некалькі дзён правесці ў доме хлопца. Яна размясціла відэа свайго нечаканага досведу сумеснага жыцця ў сацыяльных сетках, паказаўшы, як яе новы знаёмы гатуе для яе ежу, падмятае падлогу. Відэа хутка стала вірусным, а спатканне Ван стала самай папулярнай тэмай на Weibo, кітайскай платформе, падобнай да Twitter.

Кітай рэгулярна ізалюе цэлыя раёны пасля выяўлення сярод жыхароў выпадкаў заражэння кавідам. Гэтыя раптоўныя блакаванні нароўні з масавым тэставаннем і шырокім каранцінам з'яўляюцца часткай стратэгіі краіны па барацьбе з каранавірусам, накіраванай на хуткае спыненне лакальных успышак.

Што думае Ван пра свайго новага знаёмага пасля вымушанага працяглага спаткання? «Што я зразумела за час каранціну? Зразумела, што, ён стрыманы, як драўляны манекен, а ў астатнім ён выдатны чалавек. Гатуе, прыбірае ў доме і працуе», — сказала яна парталу the Paper.

Ван сказала ў допісе ў панядзелак, што яна прыбрала арыгінальнае відэа са свайго акаўнта пасля таго, як яно стала вірусным. «Проста цяпер я ўсё яшчэ знаходжуся ў доме гэтага чалавека. Ён сціплы, сумленны чалавек і мала гаворыць. Пасля таго, як маё відэа стала папулярным (на Weibo), некаторыя сябры пачалі тэлефанаваць яму — я думаю, гэта паўплывала на яго жыццё. Вось чаму я выдаліла яго», — патлумачыла яна.

«Дзякуй усім за ўвагу… Я спадзяюся, што пандэмія хутка скончыцца і што адзінокія дзяўчаты хутка змогуць знайсці пару».

Па стане на чацвер незразумела, ці жыве Ван яшчэ ў доме свайго хлопца.

У Чжэнчжоу, сталіцы правінцыі Хэнань, паведамілі пра больш чым сто выпадкаў захворвання на Covid-19. У аўторак улады закрылі ўсе другарадныя прадпрыемствы, такія, як салоны прыгажосці, забаранілі абедаць у рэстаранах і спынілі працу аўтобусаў і таксі, каб праверыць 12,6 мільёна жыхароў горада на наяўнасць віруса. 

Якое порна шукаюць і глядзяць беларусы? 18+

Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу7

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Усе навіны →
Усе навіны

Падазраваны ў рабаванні Луўра расказаў пра замову ад «мужчын са славянскім акцэнтам»2

14‑гадовы школьнік скраў з кватэры знаёмай 100 тысяч даляраў і паспеў патраціць 70 тысяч9

Рух на МКАД хочуць змяніць3

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»27

Віленскі аэрапорт аднавіў працу пасля ўчорашняга выпадку толькі пад раніцу1

Беларуска з тыктока даведалася, што яе маці загінула на вайне. А тая жывая-здаровая і не збіралася ваяваць за Расію5

Стала вядома, дзе працягне працу былая гендырэктарка БелТА3

Колькасць ахвяр пажару ў жылым комплексе ў Ганконгу расце. Па справе аб пажары затрыманы тры чалавекі

Герой нямецкага супраціву ўладкаваўся да нацыстаў, каб падабрацца да іх бліжэй — новы фільм, які будзе цікавы і беларусам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу7

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць