Улада

Лукашэнка расказаў пра асноўную мэту беларуска-расійскіх вучэнняў

Адпаведныя заявы ён зрабіў сёння на сустрэчы з міністрам абароны Расійскай Федэрацыі Сяргеем Шайгу, піша БелТА.

«Мы праводзім вучэнні. Мы з вамі ў тым ліку дамаўляліся аб тым, што абярэм час для правядзення гэтых вучэнняў, каб і народнай гаспадарцы, сельскай гаспадарцы не перашкаджаць. І правядзём буйныя вучэнні на поўдні Беларусі. З прэзідэнтам (Расіі) двойчы абмяркоўвалі гэтую тэму. Увесь час удасканальвалі задумы. Дзякуй, што вы арганізавалі гэтыя вучэнні. Нам зусім няшмат засталося часу па перадыслакацыі войскаў з Расійскай Федэрацыі. У нас тут праблем абсалютна няма. Усё, што спланавана з нашага боку, фактычна рэалізавана. Думаю, што дзесьці з 10 лютага мы пачнем актыўную фазу гэтых мерапрыемстваў», — адзначыў Лукашэнка.

«Каб тут гвалтам не крычалі, ясна, што пасля вашага прыезду ў Беларусь яшчэ больш пачнецца выцця там (але гэта іх праблемы), я хачу сказаць, якую мы асноўную мэту пераследуем на гэтых вучэннях.

Усе заўважылі, што мы нямала тэхнікі перадыслакуем з Расіі ў Беларусь, у тым ліку і сучаснай. Як мы і дамаўляліся і з вамі, і з прэзідэнтам Расіі, для нас вельмі важна, каб нашы ваенныя людзі не проста ўбачылі гэтую тэхніку на карцінцы, але і, што называецца, памацалі. Каб разам з расіянамі, братамі сваімі, падвучыліся карыстацца гэтай тэхнікай. Для нас гэта вельмі важна, бо практычна ўся тэхніка, якая будзе тут, мы плануем закупляць у вас у гэтым, наступным годзе і гэтак далей. Гэта для нас вельмі важна. І не толькі для нас. Гэта для нашай Саюзнай дзяржавы крытычна важна сёння ў сувязі з тым, як сябе паводзяць і НАТА, і Украіна, якая імкнецца туды. Таму мы хочам навучыцца», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што сумесна з Расіяй ствараюцца цэнтры, у якіх навучаюць карыстанню найноўшымі ўзорамі расійскіх узбраенняў. «Гэта мая была просьба да вас, каб мы стварылі тут цэнтры па найноўшай зброі. Дзякуй, вы адгукнуліся на гэта», — сказаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць