На наступным тыдні прыйдзе зусім летняе цяпло. Хоць і з дажджамі ды навальніцамі
Сіноптык Дзмітрый Рабаў паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ, што на наступным тыдні, з 18 па 24 мая, у Беларусь прыйдзе сапраўднае летняе цяпло — тэмпература можа дасягаць +27…+28 градусаў. Аднак надвор’е будзе няўстойлівым: чакаюцца дажджы, навальніцы і парывісты вецер.

У пачатку тыдня надвор’е будзе вызначаць паўднёвы цыклон. У панядзелак і аўторак магчымыя моцныя дажджы і навальніцы. Ноччу тэмпература складзе прыкладна +4…+14, удзень — ад +14 да +25 градусаў.
У сераду стане яшчэ цяплей: у многіх рэгіёнах паветра прагрэецца да +21…+27, хоць месцамі захаваюцца кароткачасовыя дажджы і туманы.
У другой палове тыдня зноў прыйдуць атмасферныя франты з ападкамі. Чакаюцца дажджы, месцамі навальніцы, а таксама туман у начныя і ранішнія гадзіны. Тэмпература будзе трымацца ў межах +19…+27 градусаў.
На выхадных надвор’е застанецца цёплым, але з пераменнай воблачнасцю і кароткімі дажджамі. У суботу і нядзелю паветра прагрэецца да +20…+28 градусаў.
У цэлым тэмпературны фон будзе на некалькі градусаў вышэйшы за норму, але сухога і стабільнага надвор’я чакаць не варта.
Каментары