Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч заявіў, што неўзабаве наведае Кітай і сустрэнецца з кіраўніком краіны Сі Цзіньпінам.

Па словах сербскага кіраўніка, ягоны візіт адбудзецца праз некалькі дзён пасля паездкі ў Кітай прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, а таксама пасля нядаўняга візіту прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Вучыч адзначыў, што гэта вялікі гонар і вельмі важная падзея для яго.
Ён назваў будучую паездку «вяршыняй» сваёй палітычнай кар’еры і падкрэсліў, што ўскладае на яе вялікія надзеі.
Сербскі прэзідэнт таксама сказаў, што супрацоўніцтва з Кітаем істотна ўзмацнілася: экспарт сербскіх тавараў у гэтую краіну значна вырас, а ў самой Сербіі цяпер працуюць дзясяткі кітайскіх прадпрыемстваў.
Акрамя таго, перад паездкай у Кітай Вучыч плануе наведаць Азербайджан.
Трамп паставіў на паўзу пастаўкі зброі Тайваню і зрабіў заявы, якія ставяць пад пытанне гатоўнасць ЗША абараняць яго
Трамп паведаміў пра фантастычныя здзелкі з Кітаем пасля сустрэчы з Сі
Сі Цзіньпін заклікаў Трампа да асцярожнасці ў пытанні Тайваня праз рызыку канфлікту паміж ЗША і Кітаем
ЗША і Кітай пагадзіліся, што Іран ніколі не будзе валодаць ядзернай зброяй
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары