Абіраюць тых, хто паспеў зарабіць да крызісу — улады на 2% павышаюць падаткі. Пачала Віцебская вобласць
На партале pravo.by з'явілася рашэнне віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, у якім замацоўваецца падняцце падатку на прыбытак адразу для ўсіх катэгорый платнікаў.

Згодна са 184-м артыкулам Падатковага кодэкса, стаўка падатку на прыбытак складае 18%. Цяпер у Віцебскай вобласці яна будзе складаць 20% — стаўку павышаюць на 2%.

Эканамісты не выключаюць, што гэты трэнд будзе распаўсюджвацца і на іншыя вобласці. У гэтым рашэнні ёсць пэўная логіка, мяркуюць яны.
«Паколькі ў будучыні прыбыткі істотна скароцяцца, то эфекту ад павышанага збору падаткаў будзе мала, а вось сабраць трохі дадатковых грошай за першы квартал 2022-га можна — нехта нейкі прыбытак за студзень-люты паспеў назапасіць», — кажа «Нашай Ніве» эканаміст BEROC Дзмітрый Крук.
«У бізнэс-колах ёсць сумны жарт, што ў Беларусі дзяржава імгненна прыходзіць на выручку бізнэсу — як толькі выручка паступае на рахунак. Гэта да таго, што звычайна ў цяжкія часы ў краінах з разумнай уладай бізнэс спрабуюць падтрымаць, а не наадварот выцягнуць з яго апошняе», — рэзюмуе Крук.
«Рэжым супермаксімальнага спрыяння». Што Беларусь можа атрымаць ад Расіі?
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары