CNN: У ЗША пацвердзілі, што Расія запусціла гіпергукавыя ракеты па Украіне
Афіцыйныя асобы ЗША пацвердзілі CNN, што на мінулым тыдні Расія запусціла гіпергукавыя ракеты па Украіне.
Гэта стала першым вядомым ужываннем такіх ракет у баявых дзеяннях.
Са слоў крыніц CNN, ЗША адсочвалі запускі ў рэальным часе. Верагоднай мэтай Расіі называецца выпрабаванне зброі і адпраўка мэсэджа Захаду аб расійскіх магчымасцях.
Гэта стала першым ужываннем Расіяй у гэтай вайне балістычнай ракеты «Кінжал», якая была запушчаная з паветра.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары