Грамадства

Пункт для мігрантаў у «Брузгах» спыніў працу. Іх там больш няма

У транспартна-лагістычным цэнтры «Брузгі» спыніў працу пункт размяшчэння мігрантаў. Усе замежнікі, якія часова знаходзіліся ў цэнтры, пакінулі яго.

Архіўнае фота БелТА

Пра гэта паведаміла прэс-служба Дзяржпагранкамітэта Беларусі.

22 сакавіка 98 мігрантаў вылецелі эвакуацыйным рэйсам з Мінска ў Ірбіль у 02.55. Вяртанне на радзіму было арганізаванае ў рамках праграмы дапамогі міжнароднай арганізацыі па міграцыі.

«Астатнія замежнікі па іх просьбе часова расселеныя ў гасцініцах і санаторыях для чакання наступных вывазных рэйсаў», — паведаміў ДПК.

Напярэдадні ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск» прыляцеў самалёт авіякампаніі Fly Baghdad. Яго не было ў раскладзе, прызямленне не адлюстроўвалася на табло прылётаў.

Паводле звестак на 20 сакавіка, у ТЛЦ «Брузгі» заставаліся 409 мігрантаў.

***

Пасля ўвядзення ўлетку санкцый Лукашэнка паабяцаў, што Беларусь больш не будзе стрымліваць мігрантаў, якія спрабуюць трапіць праз яе тэрыторыю ў Еўрасаюз. Спачатку ціск ішоў на літоўскую мяжу, потым на польскую. З кожным днём колькасць мігрантаў на мяжы расла.

Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы абвастрылася 8 лістапада. Вялікая калона мігрантаў прыйшла на нейтральную тэрыторыю побач з пунктам пропуску «Брузгі». Аднак каля памежнага перахода мігранты збочылі ў лес, разбіўшы там лагер. Колькасць людзей там ацэньвалася ў некалькі тысяч чалавек, прычым большасць складалі іракскія курды. 

Людзі секлі дрэвы, палілі вогнішчы, парушаючы тым самым заканадаўства, але беларускія сілавікі ніяк не рэагавалі на дзеянні мігрантаў.

15 лістапада замежнікі пакінулі стыхійны лагер і сабраліся ў пункце пропуску «Брузгі». 16 лістапада мігранты паспрабавалі прарвацца праз беларуска-польскую мяжу. Яны кідалі ў польскіх сілавікоў камяні. Тыя ўжылі ў адказ вадамёты і слёзацечны газ. 

Увечары 16 лістапада, пасля штурму мяжы і пагрому ў Брузгах, мігрантаў запрасілі ў памяшканне транспартна-лагістычнага цэнтра «Брузгі». Там ім выдалі матрасы, паведамілі, што можна заставацца колькі патрэбна. Частка людзей «пераехала» ў памяшканне, частка засталася ў намётах ля мяжы.

Паступова вакол ТЛЦ пачала вырастаць інфраструктура. Запрацавалі палявыя кухні, вялося медабслугоўванне. Да мігрантаў прыязджалі чыноўнікі, дэпутаты, прыехаў і Лукашэнка.

Паралельна мігрантаў эвакуацыйнымі рэйсамі вывозілі на радзіму. Лагер у «Брузгах» праіснаваў больш за чатыры месяцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць