Як расійскія вайскоўцы высылаюць поштай з Мазыра нарабаванае ва Украіне ВІДЭА
Тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» апублікаваў трохгадзінны запіс з відэакамеры, як расійскія вайскоўцы высылаюць поштай з Мазыра нарабаванае ва Украіне.
Запіс быў зроблены 2 красавіка з 11.30 да 15 гадзін.
Тэлевізары, кандыцыянеры, электрасамакат, алкаголь з цэннікамі, відэакарты, выцяжкі, акумулятары. У адным з момантаў можна заўважыць баўл з украінскага ГЦ «Эпіцэнтр».
На відэа ў вайскоўцаў відаць шаўроны 56-га гвардзейскага дэсантна-штурмавога палка ВС РФ, які дыслакуецца ў Феадосіі.
-
Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі
-
Працягваюцца абмежаванні ў працы Starshield на фронце. Зяленскі даручыў узмацніць кантакт з ЗША
-
У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі
Каментары