Грамадства

Ільготы для выпускнікоў вайскова-патрыятычных класаў, мэтавае размеркаванне ў Мінск — сабралі асноўную інфу пра ўступную кампанію — 2022

У наступным годзе набудуць моц асноўныя змены Кодэкса аб адукацыі, якія паўплываюць у тым ліку на ўступную кампанію (у прыватнасці, замест ЦТ будуць толькі цэнтралізаваныя экзамены — не трэба будзе здаваць адзін і той жа асноўны прадмет спачатку ў школе, а пасля яшчэ і ў фармаце тэставання). Для абітурыентаў — 2022 актуальныя старыя правілы — але з парай нюансаў.

Ілюстратыўны здымак

Льготы для выпускнікоў спартова-педагагічных, сельскагаспадарчых і ваенна-патрыятычных класаў

У гэтым годзе, як распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч, пашыраная група асоб, якіх могуць залічыць у ВНУ без уступных экзаменаў: такая сур’ёзная льгота будзе даступная выпускнікам спартова-педагагічных класаў. Ëсць адно «але»: адзнакі ў атэстаце — не ніжэйшыя за сем балаў, а для профільных прадметаў — не менш за восем. Плюс рэкамендацыі ад педагогаў на руках.

На ўмовах мэтавай падрыхтоўкі прымуць выпускнікоў, што абяруць сельскагаспадарчыя кірункі, якія вызначыць Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Дарэчы, калі раней мэтавікі маглі заключаць дамовы толькі з прадпрыемствамі з сельскай мясцовасці ці невялікіх населеных пунктаў, то цяпер можна і з арганізацыямі са сталіцы. І пасля атрымання дыплому размеркавацца туды на пяць год.

Выпускнікам, якія вучыліся ў класах ваенна-патрыятычнай скіраванасці ды засвоілі факультатывы «Юны памежнік», «Гатовы радзіме служыць», таксама абяцаюць бонусы пры паступленні (вядома, на профільныя ваенныя факультэты). Такім абітурыентам трэба будзе здаваць уступныя экзамены, але, калі яны атрымаюць балы, ніжэйшыя чым тыя, хто паступае на агульных умовах, іх усё адно могуць прыняць.

Ілюстратыўны здымак

Грамадзяне РФ могуць паступаць у Беларусь пасля экзамену ў сваёй краіне

Калі спецыяльнасць «запатрабаваная эканомікай», то расіяне могуць паступіць на яе платна, здаўшы адзіны дзяржаўны экзамен у сябе на радзіме. Праўда, ёсць ліміт: абітурыенты могуць заняць не больш за 20% месцаў, вызначаных планам прыёму для платнікаў.

Мінімальны парог балаў — ад 10 і вышэй

Для таго, каб прэтэндаваць на ўдзел у конкурсе, важна набраць мінімальную колькасць балаў:

  • 10 — для беларускай і рускай мовы (выключэнне: філолагі, у іх парог — 25);
  • 20 — па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі;
  • 25 — па гісторыі, грамадазнаўстве, геаграфіі і замежных мовах.

Калі матэматыка, фізіка, хімія, біялогія з'яўляюцца другім профільным прадметам, дастаткова набраць ад 10 балаў. А калі другі профільны — гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы — ад 15.

ЦТ па беларускай мове будзе ісці адзін дзень, па рускай — два

Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне ўжо пачалося і працягнецца да 1 чэрвеня.

Зарэгістравацца можна наўпрост на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Самі выпрабаванні стартуюць 14 чэрвеня з беларускай мовы. 16 і 17 пройдзе ЦТ па рускай мове. Два дні будзе ісці праверка ведаў і па матэматыцы — 21 і 22 чэрвеня. Самым апошнім з асноўных будзе тэставанне па сусветнай гісторыі — 6 ліпеня. Сертыфікаты з вынікамі пачнуць выдаваць з 14 ліпеня.

Усяго ў гэтым годзе плануецца прыняць 27,7 тысячы абітурыентаў на бюджэтную форму навучання і 25,8 на платную. Толькі ў БДУ, напрыклад, чакаюць 2100 былых школьнікаў на бюджэт і 1571 на платнае навучанне (без уліку вайсковага факультэта, план прыёму куды зацвярджаецца асобна).

Найбольш месцаў прадугледжана на тэхнічна-тэхналагічны профіль, спецыяльнасці садова-паркавага будавання, сельскай і лясной гаспадаркі, аховы здароўя і педагогікі.

Як паведамляе Міністэрства адукацыі, падача дакументаў пачнецца 18 ліпеня і працягнецца да 24 ліпеня, на платную форму навучання — да 8 жніўня (унутраныя экзамены пройдуць з 25 ліпеня па 2 жніўня). Залічэнне на бюджэт скончыцца 4 жніўня, а на платнае аддзяленне — 10-га.

Ілюстратыўны здымак

Для сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў даты свае: уступная кампанія для тых, хто вырашыў атрымаць сярэднюю адукацыю, пройдзе з 20 ліпеня па 18 жніўня. А на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі — з 15 чэрвеня па 25 жніўня.

 Чытайце таксама:

Чаму на журфаку БДУ амаль ліквідавалі платнае навучанне?

Зʼявілася карта дзіцячых садкоў. На ёй можна даведацца, ці ёсць у садку вольныя месцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Выгнаў жонку зімой на вуліцу, забраў малую дачку: дэталі разводу касманаўта Алега Навіцкага, які, здаецца, цяпер ажаніўся з Васілеўскай26

Выгнаў жонку зімой на вуліцу, забраў малую дачку: дэталі разводу касманаўта Алега Навіцкага, які, здаецца, цяпер ажаніўся з Васілеўскай

Усе навіны →
Усе навіны

За двое сутак у Літве перахапілі 10 кантрабандных шароў і затрымалі восем падазраваных3

Лукашэнка памілаваў 31 грамадзяніна Украіны14

Брытанка адправілася ў ЗША з намерам знайсці гвалтоўную смерць. І ў яе атрымалася17

На Камароўцы раптоўна наступіў Новы Год — і садавіна ўжо па два рублі3

Мілыя і вельмі блізкія: яноты могуць стаць наступнымі хатнімі гадаванцамі амерыканцаў3

Амерыканская паліцыя палюе на падпалкоўніка беларускай міліцыі, які стаў цэнтральнай фігурай у крымінальнай бандзе13

Джэй Дзі Вэнс: Амерыканскі мірны план накіраваны на тое, каб спыніць забойствы, захоўваючы пры гэтым суверэнітэт Украіны32

Адзін з супермаркетаў Мінска паставіў апарат для нарэзкі хлеба8

У Шчорсах зноў прадаюць «Мураванку Храптовічаў». Гэтым разам за 84 рублі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выгнаў жонку зімой на вуліцу, забраў малую дачку: дэталі разводу касманаўта Алега Навіцкага, які, здаецца, цяпер ажаніўся з Васілеўскай26

Выгнаў жонку зімой на вуліцу, забраў малую дачку: дэталі разводу касманаўта Алега Навіцкага, які, здаецца, цяпер ажаніўся з Васілеўскай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць